капы́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.

Спатыкацца (пра каня).

|| зак. скапы́ціцца, -ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамо́клаў, -ава.

У выразе: дамоклаў меч (кніжн.) — пра пастаянную небяспеку, пагрозу [са старажытнага падання пра зайздроснага Дамокла, над якім вісеў на конскім воласе меч].

Знаходзіцца пад дамоклавым мячом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухбо́ртны, -ая, -ае.

Які мае два барты з гузікамі на кожным (пра адзенне).

Д. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзівакава́ты, -ая, -ае (разм.).

Дзівацкі, з дзівацтвамі (пра чалавека).

Д. дзед.

|| наз. дзівакава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубальто́вы, -ая, -ае (разм.).

1. Падвойны.

Дубальтовыя рамы.

2. Які мае два ствалы (пра зброю).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́шна, безас., у знач. вык.

Пра наяўнасць або адчуванне духаты.

Яму д.

У паветры д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́лда, -ы, ДМ -лдзе, мн. -ы, -аў, ж. (разм., пагард.).

Пра высокага нязграбнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмісезо́нны, -ая, -ае.

Пра верхняе адзенне, тканіну: прызначаны для нашэння вясной і ўвосень.

Дэмісезоннае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўро́чны, -ая, -ае.

Пра час: не прызначаны, не вызначаны, не абумоўлены.

Прыйсці ў н. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааддзіра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Ададрацца — пра ўсё, многае.

Падмёткі пааддзіраліся.