ту́ша, ‑ы, ж.

1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы. У мясным радзе па круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // Цела якой‑н. вялікай мёртвай жывёлы. Але забіты .. [дзік] быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох. Шамякін. І .. [Рыбак], прысеўшы, дужым рыўком зноў узваліў на сябе тушу авечкі. Быкаў.

2. Разм. Пра вялікага, поўнага чалавека; цела такога чалавека. Аж цесна стала, калі ўперлася ў памяшканне чорная туша ксяндза Гадлеўскага. Новікаў. // перан. Пра што‑н. вялікае, грузнае. Туша чорная парома Ціха дрэмле на Дняпры. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кату́х ’хлявок, закутак’; ’будка, засек’ (БРС, Касп.), ’куратнік’ (Шат.), ’катух, хлявок; закутак, дзе сыплюць на зіму бульбу’ (Сцяшк., МГ); ’катух, сплецены з саломы вялікі кошык’ (Бяльк.); ’адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку; яслі’ (Сл. паўн.-зах., 2), пашырана выключна ва ўсх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. коту́хпамяшканне для свойскай жывёлы, хлеў; куратнік; сабачая будка; заканурак’ і г. д., укр. дыял. коту́х ’невялічкая будова для птушак’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 208 (тут і агляд слав. матэрыялу), вытворнае з суф. ‑uxъ ад прасл. *kotъ, вядомага толькі ў некалькіх слав. мовах. Параўн. серб.-харв. дыял. ко̑т ’закутак для свойскіх жывёл, для маладняку’, ст.-чэш. kot, kót ’будка, лаўка’ (гл. у Трубачова, там жа, II). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 354; Трубачоў, там жа, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стадо́ла ‘канюшня на заезным двары’, ‘вялікі хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘адрына’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), ‘адрына; пуня’ (Скарбы), ‘вялікая пабудова’ (ТС, Ян.), стадо́ля ‘вялікае заезнае памяшканне’ (Шат.), стодо́л ‘адрына для малацьбы’, ‘частка адрыны, дзе малоцяць’ (Шушк.). Укр. стодо́ла, стодо́ля ‘клуня’, рус. стодо́ла ‘навес, хлеў, адрына’, польск. stodoła ‘гаспадарчы будынак для захоўвання сена, збожжа і пад.’, чэш. stodola ‘тс’. Запазычанне праз польскае і чэшскае пасрэдніцтва з ст.-в.-ням. stadal ‘хлеў, стойла’; гл. Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764; Брукнер, 516; Махэк₂, 578; Борысь, 578; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 339–340. У беларускай праз польск. stodoła (Карскі, Белорусы, 135; Кюнэ, Poln. 99); ст.-бел. стодола (стадола) ‘гасцініца, карчма, гумно’ (XVI ст.) з ст.-польск. stodoła.; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́нцыя ‘месца прыпынку транспартных сродкаў, вакзал’ (ТСБМ, Бяльк.), ‘кватэра, часовае жыллё, станцыя, заезны дом’ (Нас.), ста́нца ‘станцыя’ (Сл. Брэс.), ста́нцыя ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), ста́нцая ‘пакой, памяшканне’ (Сержп.), ста́нця ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. станция, станцыя ‘кватэра, месца пастою’, ‘абавязак утрымання праезджых службовых асоб’ (1545 г.) з ст.-польск. stancyja (Булыка, Лекс. запазыч., 190). Сучаснае слова таксама з польск. stancja ‘станцыя’, якое, па адной версіі, узыходзіць да італ. stanza ‘пакой, жыллё’, нар.-лац. stanzia (Мацэнаўэр, Cizí sl., 312; Брукнер, 513; Булыка, там жа), а па другой — з больш ранняга stacja ‘кватэра, заезны дом’ з назалізацыяй у выніку ўплыву слова стан (Слаўскі, JP, 38, 1958, 229; Дзікенман, RS, 21, 196, 139). Польск. Stacja < лац. statiõ стаянка, прыпынак’ (Брукнер, 512; SWO, 699). Гл. ЕСУМ, 5, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вводи́ть несов.

1. в разн. знач. уво́дзіць;

вводи́ть в помеще́ние уво́дзіць у памяшка́нне;

вводи́ть в курс собы́тий уво́дзіць у курс падзе́й;

вводи́ть в употребле́ние уво́дзіць ва ўжыва́нне;

вводи́ть в де́йствие уво́дзіць у дзе́янне;

вводи́ть в насле́дство уво́дзіць ва ўлада́нне спа́дчынай;

вводить в заблужде́ние уво́дзіць у зман;

2. (наверх) узво́дзіць;

вводи́ть на ле́стницу узво́дзіць на ле́свіцу (на ўсхо́ды);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палі́ць¹, палю́, па́ліш, па́ліць; па́лены; незак.

1. каго-што. Знішчаць агнём.

П. паперу.

2. што. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).

П. дровы.

3. што. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).

П. святло.

4. у чым і што. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.

П. у печы або печ.

П. лазню.

5. што. Апрацоўваць агнём, жарам, абпальваць (разм.).

П. цэглу.

6. каго-што. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці халоднага выклікаць апёк, адчуванне апёку.

Сонца паліла нясцерпна.

Мароз паліць твар.

7. перан., каго-што. Трывожыць, мучыць.

Смутак паліць душу.

|| зак. спалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены (да 1 і 2 знач.); наз. спале́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

|| наз. пале́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Мэбля, якой абстаўлена памяшканне. Два сталы, пісьмовы і звычайны, таксама работы калгасных майстроў, ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас. // Дэкаратыўная і бутафорская частка спектакля.

2. Сукупнасць умоў, акалічнасцей, у якіх што‑н. адбываецца; абставіны. Міжнародная абстаноўка. Ахарактарызаваць абстаноўку. У абстаноўцы міру і дружбы. □ У голасе Садовіча пачуліся ноткі нездавальнення і расчаравання сваім маладым настаўніцкім жыццём і тою абстаноўкаю, у якой прыходзілася жыць. Колас. // Становішча на месцы ваенных дзеянняў, абумоўленае суадносінамі баявых сіл, іх размяшчэннем і характарам мясцовасці. Баявая абстаноўка. □ І камісар, не марудзячы ні хвіліны, накіраваў чалавека дагнаць атрад, паведаміць абстаноўку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камо́ра, ‑ы, ж.

1. Халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў. Сала і мяса гаспадар склаў у кубелец і паставіў у каморы. Сабаленка. — Цягні мне ўсё! — крычаў ён [Юхім] на Альбіну, — Нясі з каморы яйкі і вяндліну! Нясі! — мне трэба частаваць гасцей! З. Астапенка. Маці.. прынесла з каморы чыстае адзенне. Якімовіч.

2. Бакоўка ў вясковай хаце, дзе звычайна спяць. Дзед.. выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў і распранаў. Бядуля. Ціха сон у камору ўступае. Багдановіч.

3. Уст. Кантрольны пункт лясніцтва. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ступ, ‑у, м.

1. Месца, па якім можна падысці, наблізіцца да чаго‑н.; падыход. [Серада] узяўся правесці іх туды, дзе ёсць.. надзейная схованка. Доступ туды ведае толькі ён адзін. Брыль. Да дома Сяргея Андрэевіча доступ быў закрыты агнём. Кавалёў.

2. Магчымасць уваходу куды‑н., наведвання каго‑, чаго‑н.; допуск. Доступ наведвальнікаў у музей. □ Часта добра падроблены дакумент забяспечваў падпольшчыкам доступ да важных ваенных аб’ектаў ворага. Пятніцкі. // Магчымасць карыстацца чым‑н., займацца чым‑н. У нас кожнаму адкрыты доступ да навукі.

3. Пранікненне чаго‑н. куды‑н. Доступ свежага паветра ў памяшканне.

•••

Няма доступу да каго гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. Лынькоў. А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр. // Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена. Колас. // перан. Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)