дурні́чнік, ‑у, м., зб.

Разм. Сцёблы дурніц. Брусніц на пагорку, яшчэ зеленаватых, — што насыпана. Над імі — высокі дурнічнік, увесь у ягадах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загараджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць загародай ад чаго‑н., перашкодай чаму‑н. Загараджальны агонь. Загараджальны атрад. □ Над горадам віселі загараджальныя аэрастаты. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Перамагаць (звычайна ў барацьбе). Родная зямелька Ворагаў змагала... Цяпер волі зорка Над ёй [заззяла]. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лупцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Моцна пабіць, адлупіць. [Мар’я:] — Малыя дзеці жартачкі над ім [дзядзькам] строяць, пужаюць з рагаткі. Аднаго злавіла — вылупцавала. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белабро́вы, ‑ая, ‑ае.

У якога белыя, светлыя бровы. Шафёр, малады белабровы хлопец, з ледзь прыкметным пушком над верхняй губою, глядзеў здзіўлена. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кігі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над куп’ём з пранізлівым кігіканнем пабіліся чарнакрылыя кнігаўкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́відну, прысл.

Пакуль відна, пакуль настане цемната. Хоць сонца яшчэ і не скора пакажацца над лесам, але повідну ўсё ж весялей. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Утварыць віск. // Праляцець з віскам. Некалькі куль правішчалі высока над галавой. Быкаў.

2. Вішчаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кракаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружыліся над дуплістымі дзеравякамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Завіток валасоў. / Пра завіток дыму, туману. Над рачулкай .. паволі ўзнікалі кучаравінкі туману. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)