галы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Жан. да галыш (у 1, 2 знач.).

2. Тое, што і галыш (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіль, ‑я, м.

Разм. Тое, што і снягір. Чым далей ад дому, меней гілёў са сваімі чырвонымі грудкамі, — не пырхаюць з куста на куст. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́цца, адальецца і адліецца; зак.

1. Быць зробленым з дапамогай ліцця.

2. Тое, што і адліць (у 2 знач.).

•••

Адальюцца каму чые слёзы гл. сляза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпраўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1–4 знач.) і адпраўляцца — адправіцца.

2. Спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай. Паштовыя адпраўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асма́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асманаў, належыць ім (у афіцыйных назвах, якія адносяцца да старой султанскай Турцыі); тое, што і турэцкі. Асманская імперыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акра́ек, ‑райка, м.

1. Край чаго‑н. У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка пасоўваўся дождж. Быкаў.

2. Тое, што і акравак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вызвале́нец, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і вызваліцель. Гануля.. першая паднесла савецкаму салдату букет, а за ёю дзяўчаты засыпалі вызваленцаў кветкамі. Гурскі. // Той, каго вызвалілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сеў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. высяваць — высеяць.

2. Тое, што высяваюць, колькасць яго. Сам.. [аграном] сачыў за ачысткай насення і нормамі высеву. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трускі, ‑сак; адз. няма.

Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́знік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і абражальнік. Маці ледзь управілася схапіць хлопчыка за руку і адабраць гайку, якую ён хацеў шыбнуць у абразніка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)