мужы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Селянін (уст.).
2. Тое, што і муж (у 1 знач.; разм.).
3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку (разм.).
|| памянш.-ласк. мужычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. мужы́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і мужы́чы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навако́льны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.
Навакольная мясцовасць.
Навакольныя людзі.
Навакольныя гукі.
2. у знач. наз. навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.
Любавацца навакольным.
3. у знач. наз. навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.
Абыякавы да навакольных.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надво́рны, -ая, -ае.
1. Размешчаны ў межах сядзібы.
Надворныя будынкі.
2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.
Надворная сцяна.
3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).
Надворная замкнёнасць.
4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).
Надворныя парасяты.
○
Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. ставіць.
2. Становішча, манера трымаць якую-н. частку цела.
Правільная п. ног.
3. Спосаб рабіць што-н., арганізацыя чаго-н.
П. музычнай адукацыі ў школах.
4. Р мн. -но́вак. Тое, што і спектакль.
Тэатральная п.
|| прым. пастано́вачны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Перамясціцца, перасунуцца крыху.
П. наперад.
Пасунься, я сяду.
2. перан. Пайсці далей, наперад у якіх-н. адносінах.
Будаўніцтва пасунулася.
3. Тое, што і сунуцца (у 1 знач.).
4. Павольна пайсці, паплесціся.
Пасунуўся дамоў.
|| незак. пасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.
1. гл. перадаць.
2. Тое, што перадаецца па радыё, тэлебачанні.
Музычная п.
Слухаць перадачу па радыё.
3. Прадукты харчавання, рэчы, якія перадаюцца каму-н. (напр., хвораму ў бальніцу).
Прынесці перадачу хвораму.
4. Механізм, які перадае рух ад адной часткі прыстасавання да другой.
Зубчастая п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпу́ля, -і, мн. -і, шпуль, ж.
1. Тое, што і шпулька (у 1 і 2 знач.).
2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.
3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).
Ш. кабелю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гушчыня́, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.
2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.
3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́ба, ‑ы, ж.
Тое, што і злосць (у 1 знач.). Нянавісць і злоба заслала.. вочы. Колас. [Мікалай:] Гэтулькі ў ім злобы, гэтулькі неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Ніякага спачування, ніякай ласкі. Чорны.
•••
Злоба дня — пра тое, што прыцягвае ўвагу, займае ўсіх у даны момант. Адбор сцэн дыктаваўся ідэйнай задачай, злобай дня. У. Калеснік.
На злобу дня — на актуальную, надзённую тэму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бліне́ц, ‑нца, м.
Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне. Колас. Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі. Чорны. На рог стала, засланы чыстым абрусам, лёг першы блінец. Брыль. // Разм. Тое, што сваёй формай падобна на блін (пра шапку, берэт). І нельга не падзівіцца, як толькі трымаецца гэты блінец, ссунуты на адно вуха. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)