трымце́ць, -мчу́, -мці́ш, -мці́ць; -мці́м, -мціце́, -мця́ць; -мці́; незак.

1. Дрыжаць, калаціцца ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця.

Т. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Слаба свяціцца дрыжачым святлом.

На небе трымцелі зоркі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.) перан. Узмоцнена і часта біцца, заміраць.

Сэрца трымціць.

|| наз. трымце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву.

Граната ўзарвалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.).

Цішыня ўзарвалася.

Зала ўзарвалася ад апладысментаў.

3. перан. Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (разм.).

Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.

|| незак. узрыва́цца, -а́юся, -ае́шся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́ра, -ы, мн. э́ры, эр, ж.

1. Сістэма летазлічэння, якая вядзе свой пачатак ад пэўнага моманту.

Хрысціянская, або новая, наша, э. пачынаецца з даты нараджэння Ісуса Хрыста.

2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.

Э. касманаўтыкі.

3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).

Палеазойская э.

Мезазойская э.

Кайназойская э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́дкі, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.

Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных). Вадкае паліва.

|| наз. ва́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбраха́цца, -рашу́ся, -ро́шашся, -рэ́шацца; -рашы́ся; зак. (разм., груб.).

Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі; адмовіцца ад чаго-н.; выкруціцца.

|| незак. адбрэ́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкасну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Адчапіцца, адстаць, адвязацца.

Адкасніся ад мяне!

Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́піцца; зак.

Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі, ператварыцца ў тварог.

Малако адтапілася.

|| незак. адто́плівацца, -аецца і адтапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхадзі́ць¹, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., каго-што (разм.).

Вылечыць, выратаваць ад смерці пільным доглядам і клопатамі.

А. хворага.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акру́жнасць, -і, ж.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна аддалены ад цэнтра.

2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.

А. шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аске́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.

1. Востры кавалак чаго-н. разбітага, асколак; трэска.

2. перан. Пра тое, што засталося ад мінулага.

А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)