пазавалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазавала́кваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае.

Хмары пазавалакалі неба.

2. Валочачы, зацягнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх (разм.).

П. бярвенне ў павець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.

1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.

2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.

3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., каго-што.

1. Звезці ў адно месца ўсё, многае. Пазвозіць сена ў гумны.

2. Забраўшы, адвезці куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дробныя каменні.. [Гушка] пазвозіў усе [з поля], а вялікія пакінуў на зіму рваць іх порахам. Чорны.

3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць дзяцей на санках.

4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць чужыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».

2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыціснуць усё, многае або ўсіх, многіх. Папрыціскаць прахожых да сцяны. Папрыціскаць пальцы. □ Папрыціскаўшы насы да шыбаў, з зайздрасцю глядзелі.. Косцевы аднагодкі. Карпюк. // Абняўшы, прытуліць да сябе ўсіх, многіх або ўсё, многае. Папрыціскаць дзяцей да сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́цтва, -а, н.

1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах.

Творы мастацтва.

2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці.

Выяўленчае м.

Сцэнічнае м.

3. Уменне, майстэрства, тонкае веданне справы.

Пеўчае м.

Ваеннае м.

Па ўсіх правілах мастацтва — вельмі ўмела, па-майстэрску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

1. Аднесці, занесці адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. пазычаны посуд.

П. дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.

Вецер паадносіў лодкі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадстава́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -стае́; -стаём, -стаяце́, -стаю́ць; зак.

1. Адстаць — пра ўсіх, многіх.

Вучні, што хварэлі, паадставалі па матэматыцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылягаць — пра ўсё, многае.

Падэшвы паадставалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.

Ісці на ўсіх парусах.

Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).

|| прым. па́русны, -ая, -ае.

П. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнабелару́скі, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсіх беларусаў, для ўсёй Беларусі. Над дыялектамі ўзвышаецца агульнабеларуская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)