Мы́льчык ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (кам., Нар. сл.; брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мыч і вільчык (гл.): рэаліі, названыя імі, знаходзяцца блізка паміж сабой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патайні́к ’паралюш’ (Касп.), ’эпілепсія’ (бярэз., Сл. ПЗБ). У выніку семантычнага пераносу ’нешта патаемнае, скрытае’ > ’загадкавае, няяснае’ > ’невядомае’. Табу. Да та́йна (гл.) або, магчыма, рус. потайной ’патаемны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паця́цца ’падацца назад’ (валож., Сл. ПЗБ), ’хутка пабегчы’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі дзеяслова цяць ’моцна, хуткім рухам ударыць’ і дзеяслова падацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ража́нец ’ружанец’ (ашм., Станк.; астрав., Сл. ПЗБ). Ад ружа́нец (гл.), які ў сваю чаргу з лац. rosa ’ружа’. Мена у/а адбылася ў выніку падаўжэння галоснага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тражкі́ ’чорнае зерне’ (Жд. 1, Шчарб.). Відаць, да ражкі, ражок ’тс’ (ЛА, 2) з прыстаўным т‑ у выніку дзеяння народнай этымалогіі (пры ад’ідэацыі лексемы труці́ць ’атручваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́кала ‘глухі’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, у выніку семантычнага пераносу з ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць без лаянкі на яго’ (Нас.). Да ту́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус. морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел. мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́рыч ’інструмент накшталт цыркуля, якім вырэзваюцца дны (у бандарстве)’ (Серб.). Да зато́рыч ’тс’ (гл., значэнне пададзена недакладна, пра што сведчыць суфікс nomina instrumenti ‑ыч) у выніку дыферэнцыяцыі прыставак раз‑/рас‑ і за‑, параўн. запрагаць і распрагаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́ур ‘жалоба’, тро́урны ‘жалобны’ (Нас.), смал. тро́вур ‘жалоба’. Да рус. тра́ур ‘жалоба’, якое пранікла (у XVIII ст.) з ням. Trauer ‘жалоба, смутак’ (Фасмер, 4, 95). Галосная ‑о‑ пад націскам у выніку лабіялізацыі пад уплывам суседніх гукаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)