пячу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак. Сіняўскі.
2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка. Хведаровіч. У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь. Васілеўская.
3. Абл. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станда́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.
2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суха́р, ‑а, м.
1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары. Якімовіч. У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады. Сіўцоў. // Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.
2. перан. Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу. Шамякін. Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра. Брыль.
3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харчава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. харчавацца і харчаваць.
2. Паступленне і засваенне пажыўных рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці жывога арганізма.
3. Тое, чым хто‑н. харчуецца; характар, якасць ежы. Дыетычнае харчаванне. □ Жывуць яны багата, бо як ні кажы, а харчаванне амаль нічога не каштуе, і Зося не пакрыўджана. Лупсякоў.
4. Прыпасы прадуктаў. Сяляне дзяліліся з народнымі мсціўцамі харчаваннем, адзеннем. «Звязда». [Доктар:] — Ён [Янка] і яшчэ двое юнакоў састаў з харчаваннем прывезлі ў Маскву. П. Ткачоў.
•••
Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва харчаваннем праз сталовыя, рэстараны, закусачныя і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ры, ‑аў; адз. няма.
1. Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду; чараўніцтва, вядзьмарства. [Юстап:] Гіну я праз людскія чары. Згубіў мяне благі чалавек — паслаў чорта на невінаватую душу. Калюга. Праходзіць не так многа часу, і ягады ўжо пачынаюць выглядваць з рыльца [гарлачыка]. Вось што значыць чары! Даніленка.
2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе. І ўсё тут поўна мяккіх чараў: І роўнядзь ціхая палёў, І постаць стромкіх тапалёў. Колас. Косця ўжо нічога больш не бачыў, быў цалкам пад уладай чараў дзяўчыны. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрафны́, ‑ая, ‑ое.
1. Звязаны са штрафам, з платай штрафу. [Войцік:] — І на якое ліха нам здаўся той білет! Сунулі б правадніку колькі залатовак — і без штрафнога пратакола абышлося б. Машара. // Які назначаецца за парушэнне чаго‑н.; з’яўляецца штрафам. Штрафны ўдар.
2. Накіраваны рашэннем суда ў спецыяльную дысцыплінарную часць (пра ваеннаслужачых). Штрафныя матросы. // Які складаецца з такіх ваеннаслужачых, прызначаны для іх. Няхай штрафны батальён, няхай іншая кара. Нас нічога не страшыць пасля тых здзекаў і пакут, якія мы перажылі і пабачылі ў нямецкім палоне. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тума́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да туману 1 (у 1 знач.); які ўтвораны туманам, складаецца з яго. Туманная смуга. □ Агорнуты прастор світаннем сінім, У туманным моры плаваюць кусты. Панчанка. // Спец. Які выкарыстоўваецца ў час туману (пра сігнал). Туманны сігнал. // Ахутаны, засланы туманам. Над туманным лесам, балотам, Дзе калісь хлапчуком-падпаскам Скакаў з каровамі кадрылю я, Сёння горда плывуць самалёты... Чарот. Вунь птушкі звіняць над туманным балотам. Бядуля. Пяюць рыбакі пра туманныя далі, Пра слаўны багаты ўлоў. Хведаровіч. // З туманамі, туманам. Туманны вечар. □ У мутнай шэрані туманнай раніцы вырысоўваліся дзве постаці. Самуйлёнак. Раніца была туманная. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Летась увосені, Алесь, — у дзень туманны, з балотам, слотай і сумам на сэрцы — бачыў я, як над нашымі Ганчарамі, невядома адкуль узяўшыся, праляцелі тры марскія чайкі. Брыль. // Насычаны туманам. Туманная сырасць. □ На станцыі, дзе чырванела воданапорная вежа, узняўся сіні дым і адтуль даляцела прыглушанае туманнай адлегласцю рэха гудка. Гаўрылкін.
2. Расплыўчаты, няясны; бачны як праз туман. Туманны сілуэт. □ [Саша] глядзела ў далячынь, дзе відны былі хаты, але нічога не бачыла, акрамя туманнага вобраза партызана. Шамякін. Туманнае святло аблівала каморку, скрадаючы ўбогасць яе абсталявання. Гартны. // перан. Няпэўны, невыразны (пра ўяўленні, пачуцці і пад.). Туманнае мінулае. □ [Адам Блецька] .. поўніўся туманнымі надзеямі. Чорны.
3. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы (пра выказванні, словы і пад.). Туманнае паняцце. Туманны стыль. Туманны выраз. □ Размаўляючы .. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных. Шамякін. Нічога туманнага няма на жыццёвым шляху Васіля, нічога супярэчлівага. Кулакоўскі.
4. перан. Пазбаўлены акрэсленага выразу, думкі; задуменны (пра вочы, погляд). Туманнымі вачамі .. [Змітрок] глядзеў на столь, па сцены. Ваданосаў. // З няяснай свядомасцю. [Андрэй:] — Калі дырэктар пачне хадзіць да кожнага рабочага на вяселле, яму не застанецца часу кіраваць заводам. Ды і галава будзе вечна туманная. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. за каго-што. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца.
Х. за плот.
2. за што. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (разм.).
Х. за лапату.
3. за што. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (разм.).
Не ведаю, за што х.
Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (разм.).
На белую блешню добра хапаюцца шчупакі.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (разм.).
Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зберагацца на пэўны выпадак.
На жніво заўсёды хавалася сала.
|| зак. схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца і хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. каго-чаго, з дадан. і без дап. Знаходзіцца, заставацца дзе-н., разлічваючы на чый-н. прыход, з’яўленне і пад. каго-, чаго-н. ці здзяйсненне чаго-н.
Ч. таварыша.
Аўтобус чакаў пасажыраў.
2. чаго, з дадан. і з інф. Спадзявацца, прадбачваць што-н., разлічваць на што-н.
Ён ужо нічога добрага не чакаў.
Ч. вясцей.
Ён не чакаў сустрэць тут знаёмага.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Быць наканаваным каму-н., прадбачыцца.
Яго чакалі непрыемнасці.
Ніхто не ведае, што яго чакае.
4. заг. чака́й(це). Ужыв. як папярэджанне, пагроза: як я табе дам! Я табе пакажу! і пад.
Зноў падмануў? Ну чакай жа!
◊
Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасці ад каго-, чаго-н.
Чакаць з мора пагоды (разм., неадабр.) — спадзявацца, разлічваць на што-н., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць.
Чакаць не дачакацца (разм.) — з нецярпеннем, прагна чакаць.
|| наз. чака́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мудрёный
1. (странный) дзі́ўны; (непонятный) незразуме́лы;
мудрёный челове́к дзі́ўны (незразуме́лы) чалаве́к;
мудрёное де́ло дзі́ўная спра́ва;
ничего́ мудрёного нічо́га дзі́ўнага;
2. (замысловатый) хі́тры, мудраге́лісты, разг. мудро́ны; (трудный) ця́жкі; (сложный) склада́ны;
мудрёная шту́чка хі́трая (мудраге́лістая, мудро́ная) шту́чка;
мудрёный узо́р склада́ны ўзор;
мудрёная зада́ча ця́жкая (склада́ная) зада́ча;
◊
у́тро ве́чера мудрене́е посл. пераначу́ем — бо́лей пачу́ем.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)