паску́рчвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Скурчыцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Сапхнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасплыва́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Сплысці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Сатлець — пра ўсё, многае.

Галавешкі патлелі.

2. Тлець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўбіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Убіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Убрацца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Укруціць усё, многае або усіх, многіх.

П. лямпачкі.

П. дзяцей у хусткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затаптаць, патаптаць усё, многае. Пазатоптваць градкі. Пазатоптваць сляды. // Падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

2. Загасіць нагамі ўсё, многае. Пазатоптваць агонь.

3. Топчучы, умяць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазатоптваць акуркі ў пясок.

4. Разм. Забрудзіць слядамі ўсё, многае. Пазатоптваць падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зваліць, паваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазвальваць людзей з ног. Вецер пазвальваў слупы. // Спілаваць, ссячы ўсё, многае. Пазвальваць сосны.

2. Скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазвальваць сена з вазоў.

3. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае. Пазвальваць рэчы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паску́сваць, ‑аю.

Скусіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)