пасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Падаць сігнал. Каля Дземідовічавай хаты пасігналь! — крыкнуў адзін з трактарыстаў Алёшу. Лобан. Бывае, сядзіць на дарозе верабей, дык Ганна Лявонаўна абавязкова яму пасігналіць: ту-ту-ту-ту! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаро́мніна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і скароміна. [Алеся:] — З гэтага боку ляжыць ежа: вось тут сыр, а каля яго сала, у тым куточку кілбаса і вяндліна. Паміж бялізнай і скаромнінай — пышачкі, хлеб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штыке́ты, ‑аў; адз. штыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

Тое, што і штыкетнік. [Сад] абгароджаны штыкетамі і густа абсаджаны елкамі. Пальчэўскі. Перад вокнамі зрабіў палісаднічак, паставіў штыкеты, а каля веснічак пасадзіў бярозку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курэ́цца, ‑эецца; незак.

Разм. Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Туман прынёс аднекуль гарэлае: недзе блізка курэўся пасля пастухоў на вогнішчы корч. Пташнікаў. На вуліцах каля хат снег курэўся, як дым. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісцяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запылі́цца 1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.

Разм. Нахадзіцца, нацягацца, набадзяцца. Ходзіць аграном каля тых залітых вадою лагчын, ледзь ногі выцягвае з глейкай зямлі, стаміўся за дзень, навалачыўся. Бялевіч. [Амеля Жартун:] — Я, дзякуй богу, навалачыўся па свеце. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галга́н, ‑а, м.

Уст. лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? Дубоўка. — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! Якімовіч.

[З польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жні́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім. Жніўная пара. □ У жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Караткевіч. // Які выконваецца ў час жніва. Жніўны абрад. Жніўная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журба́, ‑ы, ж.

Пачуццё смутку, душэўнай прыгнечанасці; туга, маркота. Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. Колас. Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)