гастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гастраноміі, гастранома (у 2 знач.), звязаны з імі. Гастранамічныя вырабы. Гастранамічны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідраграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідраграфіі, звязаны з ёй. Гідраграфічная экспедыцыя. Гідраграфічныя работы. Гідраграфічная карта. Гідраграфічнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з аднаўленнем, які адносіцца да аднаўлення. Аднаўленчы перыяд. Аднаўленчыя працэсы. // Прызначаны для аднаўлення. Аднаўленчыя брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́пніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да захопу, звязаны з імкненнем гвалтоўна авалодаць чым‑н. Захопніцкія войны. Захопніцкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земляме́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вымярэннем зямлі, зямельных участкаў. Землямерныя работы. // Прызначаны для вымярэння зямлі, зямельных участкаў. Землямерныя прылады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхікі, звязаны з псіхікай. Псіхічная дзейнасць. Псіхічныя працэсы. Псіхічнае захворванне. Псіхічная атака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старабелару́скі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з развіццём беларускай народнасці, мовы, культуры ў перыяд 14–17 стст. Старабеларускія помнікі пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9–11 стст. Стараславянская мова. Помнікі стараславянскай пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́рлінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэрлінга, звязаны з абаротам валюты, якая базіруецца на фунце стэрлінгаў. Стэрлінгавая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суднабудавання. Суднабудаўнічая прамысловасць. // Звязаны з суднабудаваннем, прызначаны для пабудовы суднаў. Суднабудаўнічая верф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)