расі́зм, ‑у, м.

Антынавуковая рэакцыйная тэорыя і палітыка, якія сцвярджаюць існаванне «вышэйшых» і «ніжэйшых» чалавечых рас і тым самым імкнуцца апраўдаць няроўнасць грамадскіх класаў і нацыянальнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адбаўля́ццаімкнуцца пазбавіцца каго-небудзь’ (Нас.), адбаўляць ’змяншаць; частаваць’ (Нас., Касп.). Гл. бавіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ціць², ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; незак.

1. у каго-што. Старацца папасці ў каго-, што-н.

М. у звера.

2. з інф. Мець намер, намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. укусіць.

3. Імкнуцца заняць якое-н. становішча, пасаду (разм.).

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нары́ціцца ’нарыхтавацца, мець намер’ (Бяльк.), ’наважыцца зрабіць што-небудзь’ (браг., З нар. сл.), ’намерыцца’ (рэч., Мат. Гом.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), адлюстроўвае прасл. *rytiімкнуцца’, паралельнае да *гъиаНімкнуцца зрабіць што-небудзь’, ’старанна працаваць’, параўн. кашуб. zarevac (*zaryvati) ’заўзята працаваць’, рус. наройный ’старанны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антагані́зм, ‑у, м.

Непрымірымыя супярэчнасці. Класавы антаганізм. □ Антаганізм буржуазіі і пралетарыяту прымушае буржуазію імкнуцца захаваць пэўныя сродкі і ўстановы старой улады, каб ужываць гэтыя сродкі супроць пралетарыяту. Ленін.

[Ад грэч. antagōnismos — барацьба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бны¹, -ая, -ае.

1. Узяты на пробу¹, прызначаны для ўзяцця пробы¹.

Пробныя духі.

П. камень (перан.: пра ўчынак, выпадак, па якім робяць вывад аб трываласці, каштоўнасці, сіле чаго-н.). П. шар (перан., уст.: пра дзеянне, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што-н.).

2. Які робіцца для выпрабавання, праверкі.

П. рэйс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ква́піцца ’мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым-н.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., КЭС, лаг., Рам., Мал.). Гл. квапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́нуць, лёнуть, лэнуты ’ляцець, імкнуцца’ (Булг., Доўн.-Зап., Песні), лынь! ’ляці’ (Булг.) — у фальклорных тэкстах. Запазычана з укр. линути ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца сваімі паводзінамі, манерамі спадабацца, звярнуць на сябе ўвагу. Какетнічаць з мужчынамі.

2. перан.; чым. Рысавацца, выстаўляць напаказ што‑н. як сваю асаблівую перавагу. Какетнічаць сваёй аб’ектыўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вылына́ць ’выхадзіць’ (Яруш.). Запазычанне з укр. ви́линути ’вылецець’, ли́нути ’ляцець, імкнуцца’, калі меркаваць па галоснаму пасля л. Сюды ж ліняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)