папі́хіч, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змы́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інкубато́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Памяшканне, у якім размешчаны інкубатары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумні́шча, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касаво́касць, -і, ж.

Стан вачэй, пры якім зрэнкі накіраваны ў розныя бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’язны́, -а́я, -о́е.

Такі, па якім аб’язджаюць; кружны.

А. шлях.

Аб’язная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Уволю пайграць на якім-н. музычным інструменце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэ́лі, -яў.

Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка.

|| прым. арэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баво́ўнішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, на якім рос бавоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэй, выкл.

Воклік, якім звяртаюцца да каго-н.

Гэй, пастой!

Гэй, вы, коні!