адве́с, ‑а, м.

Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑ро©югіькь аналагічнае па утварэнню *motovorzbk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороскашнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́тай, ‑я, м.

Тое, што і араты. За баразною ішоў аратай, Ціха на коніка нукаў. Тарас. [Трактар] выглядаў жывой сталёвай істотай, нейкім дзівосным аратаем, які ў хвіліну мог узорваць вялікі шнур. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здво́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад здвоіць.

2. у знач. прым. Які складаецца з двух аднародных прадметаў. Здвоены шнур.

3. у знач. прым. Перабудаваны ў два рады. Здвоеныя рады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм.

1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага; сцірка.

2. Гумавая нітка, а таксама тасьма, шнур з гумавымі ніткамі.

•••

Жавальная гумка — спецыяльнае рэчыва, прызначанае для жавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўро́за, паўро́зы, паўру́зы, по́ўрас, поўро́з, паўро́з, паўро́за, повро́зы ’матуз, шнур’, ’абора’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; лях., смарг., слуц., бярэз., Сл. ПЗБ), брасл. паўрос ’повад’ (Сл. ПЗБ), поўро́з ’рага’ (ТС), повро́зы, поўразка ’завязкі ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), поўразы ’петлі для гузікаў’ (Ян.), паўрозы ’махры’ (івац., Сл. Брэс.; Мат. Гом.), ст.-бел. поврозъ, паврозъ ’вяроўка’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. powróz ’тс’, ’шнур’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. што. Сцягваць, злучаючы, змацоўваючы што‑н. шнурам, шнурком. У мяне быў спецыяльны бандаж, які цяпер, ідучы на работу, я шнуравала моцна, да змогі. Савіцкі.

2. што. Працягваючы шнур, счэпліваць, злучаць што‑н.; нанізваць на шнур. Шнураваць кнігу.

3. Разм. Часта хадзіць, ездзіць і пад. узад і ўперад. Зранку да самага вечара шнураваў Ёсель па мястэчку, непрыкметна заходзіў то да аднаго, то да другога, так што і заўважыць яго было трудна. Колас. Кандрат Сенька, які ў час гутаркі паволі шнураваў ад парога да шафы, раптам крута спыніўся каля стала. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.

Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. правады, ‑оў; м.

Металічны шнур, дрот для перадачы электрычнага току. Электрычны провад. Тэлефонны провад. Провад высокага напружання. // Лінія тэлефоннай або тэлеграфнай сувязі. «Што табе трэба, дзяўчынка?» — спыталі з другога канца проваду. Хомчанка. Пяюць правады на высокіх слупах. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)