кварц, -у, м.

1. Мінерал, адна з крышталічных разнавіднасцей крэменязёму.

2. Апраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі (разм.).

Прызначаць хвораму к.

|| прым. ква́рцавы, -ая, -ае.

Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла, якая дае ўльтрафіялетавыя прамяні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сферо́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння крывізны сферычных паверхняў (лінзаў, шкла ў акулярах і пад.), якая ўжываецца ў аптычнай прамысловасці.

[Ад грэч. sphaira — шар і metréo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абразі́вы, ‑аў (адз. абразіў, ‑ва), мн.

Дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

така́й, ‑ю, м.

Сорт дэсертнага венгерскага віна. Яно [возера Балатон] гарыць па небакрай, Як светлы, малады такай У чарцы з сонечнага шкла. Танк.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкло... (а таксама шкла...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: шкло, шкляны, напрыклад: шкловытворчасць, шклозавод, шклоліцейны, шкловыдзімальшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкля́рус, ‑у, м., зб.

Род буйнога бісеру ў выглядзе рознакаляровых кароценькіх трубачак са шкла, якія нанізваюцца на нітку. Упрыгожыць сукенку шклярусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравю́ра, -ы, мн. -ы, -вю́р, ж.

1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні якога-н. цвёрдага матэрыялу (металу, дрэва, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.

Г. на медзі.

2. Від графікі, які ахоплівае творы, выкананыя такім спосабам.

|| прым. гравю́рны, -ая, -ае.

Гравюрная тэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Архітэктурны стыль позняга еўрапейскага сярэдневякоўя, які характарызуецца лёгкасцю высокіх стральчатых збудаванняў, багаццем рознакаляровага шкла і скульптурных арнаментаў.

[Ням. Gotik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алма́з, -а і -у, м.

1. -у. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы; крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.

2. -а. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага тонкага кавалка гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.

|| прым. алма́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышта́ль, -я́ і -ю́, м.

1. -я́, мн. -і́, -ёў. Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму шматгранніка.

Крышталі кварцу.

2. -ю́. Від шкла.

Ваза з крышталю.

|| памянш. крышта́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.)

|| прым. крышталі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і крышта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)