наўпро́ст, прысл.
Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы. Шашкоў. — Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрумя́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрумяніць.
2. у знач. прым. Які разрумяніўся, стаў чырвоным. Першыя промні, як першы пушок На маладым разрумяненым твары. Тармола. Гэта маладая рабіна прытулілася да магутнага дрэва і, разрумяненая, дрэмле ў ціхай засені. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяля́к, прысл.
Разм.
1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяляк паміж жонкаю і мужам бывае. Бядуля.
2. Усімі спосабамі, усяк. Валя бачыла, што маці стараецца ўсяляк адгарадзіць яе ад бурлівых падзей. Сіняўскі. [Марыя] кахала.. [Аляксея]. Кахала і ўсяляк старалася ўтаіць ад каханага сваю беднасць. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн. ‑лак; ж.
1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.
2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасцяро́жны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае, не захоўваючы асцярожнасць неабачлівы. Сваім неасцярожным рухам Змітрок рэзка падаў супарт уперад, разец высек сноп іскраў і зламаўся... Ваданосаў. Здаецца, што зараз конь зробіць неасцярожны крок убок ці рванецца наперад, і калымажка праваліцца ў чорную бездань. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Прастадушны, няхітры. Праставаты выгляд. □ Можна было толькі падзівіцца, адкуль у гэтага, з выгляду праставатага чалавека, такі тонкі розум? Шашкоў.
2. Недалёкі, наіўны. Гэты ўрывак раскрывае філасофію герояў рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў мужыцкім праставатым успрыняцці. У. Калеснік.
3. Нескладаны, просты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагля́двацца, ‑аецца; незак.
1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны. Місько. Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася. Шашкоў.
2. Зал. да праглядваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́ннік, ‑у, м., зб.
Зараснік малін. Ад дарогі і аж да самага .. лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі. Гулі над маліннікам працавітыя пчолы. Шашкоў. // Галінкі малін. [Аннушка:] — Выпі вару з маліннікам. Я табе драбок цукру знайду. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Паспешлівы, таропкі. Потым пачуліся хапатлівыя рухі, успыхнула запалка, і Васіль адхіснуўся. Шашкоў. Васіль хутчэй угадаў, чым разгледзеў Праксэдзіну хапатлівую хаду. Шарахоўскі. // Які спяшаецца што‑н. рабіць. [Жанчына] хапатлівымі пальцамі развязала вузлікі, з размаху разгарнула хустачку па ўсёй далоні. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да хаціна; невялікая несамавітая хаціна, хата. Старая Дар’я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў. Урэзалася ў маю памяць малюсенькая, нібы труна, хацінка Ніканорыхі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)