чарнамо́рды, ‑ая, ‑ае.

У якога чорная морда; з чорнай мордай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

У якога чорная шэрсць; з чорнай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнапарэ́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чорнай парэчкі. Чорнапарэчкавыя пупышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рызі́наўка ’піяўка’ (добр.). Ад рызі́на (гл.), паколькі піяўка мае ўласцівасць цягнуцца, расцягвацца і падобная на палоску чорнай рызіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меланхолія ’сумны настрой, туга’ (ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), з рус. меланхолия. Аднак параўн. яшчэ ст.-бел. мелянколия, мэлянколия, меленколия ’тс’, якія са ст.-польск. melankolija ’чорная жоўць’ (Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48; Булыка, Лекс. запазыч., 136), запазычанага з с.-лац. melancholia < ст.-грэч. μελαγχολία ’дэпрэсія, пакуты ад чорнай жоўці’ — меркавалася, што сум, туга ўзнікалі ад чорнай жоўці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камары́сы ’колер поўсці ў свойскіх жывёл, калі па чорнай ці бурай поўсці раскіданы белыя рысачкі ці кропелькі’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́нікс, ‑у, м.

Мінерал, разнавіднасць агату, у якім чаргуюцца слаі чорнай і белай афарбоўкі.

[Грэч. onyx — кіпцюр, ногаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнаруба́шачнік, ‑а, м.

Гіст. Італьянскі фашыст (называецца так з-за чорнай рубашкі — формы італьянскіх фашыстаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турпа́н, ‑а, м.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з чорнай або чорна-бурай афарбоўкай і шырокай дзюбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рхнуць, ‑не; незак.

Тое, што і шэрхнуць. Больш шорхла гразь, і поле маўчала чорнай цішынёю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)