суста́ўчаты, -ая, -ае (спец.).

1. Які складаецца з асобных рухомых частак, змацаваных паміж сабою.

Сустаўчатая труба.

2. Які складаецца з асобных членікаў.

Сустаўчатыя канечнасці насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разразны́, -а́я, -о́е.

1. 3 разрэзам, з разрэзамі.

Р. рукаў.

2. Які складаецца з разрэзаных частак, кавалкаў.

Разразная азбука.

3. Прызначаны для разразання.

Р. нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чацвярны́, -а́я, -о́е (разм.).

1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак.

2. У чатыры разы большы, павялічаны ў чатыры разы.

У чацвярным памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапо́рцыя ж., в разн. знач. пропо́рция;

пра́вільныя ~цыі ча́стак це́ла — пра́вильные пропо́рции часте́й те́ла;

арыфметы́чная п. — арифмети́ческая пропо́рция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акселера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных яго частак.

[Ад лац. acceleratio — паскарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох частак, трайны. Патройны канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўрадко́ўе, ‑я, н.

Адна з дзвюх частак вершаванага радка, раздзеленага цэзурай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох ступеней, частак. Трохступеньчатая ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стык, -у, мн. -і, -аў, м.

Месца злучэння, сутыкнення двух канцоў, дзвюх частак чаго-н.

С. участкаў.

С. панэлей.

На стыку дзвюх эпох.

|| прым. сты́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разро́знены, -ая, -ае.

1. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак.

Разрозненыя падшыўкі газет.

2. Пазбаўлены сувязі, адзінства.

Разрозненыя выступленні.

|| наз. разро́зненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)