Рунду́к ’невялікая крамка на рынку’, ’куфар для прыпасаў’ (Бяльк.), ’куфар’, ’турбіна’ (Касп.). Параўн. укр. рунду́к ’ганак, прылавак’, рус. рунду́к ’узвышэнне’, ’прылавак з скрынкамі’. З цюрк. orunduk ’падушка, сядзенне’, тат. urunduk ’сядзенне’ (Фасмер, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ба1 ’род шаблі’ (Гарб.). Няясна. Ці не запазычана з цюрк. (параўн. тур. kubur ’футляр, калчан’)? Тады першаснае значэнне для куба — ’род ножан’.

Ку́ба2 ’матэрыял бурачковага колеру’ (Нар. сл.). Скарочаная форма да кубавы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўро́ ’кляймо, распазнавальны знак’ (ТСБМ, Ласт.), ’кляймо, штэмпель’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. тавро́ ’тс’. Тлумачаць з тур. tuɣra ’манаграма султана’ (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521), параўн. ст.-цюрк. tuɣraɣ ’манаграма, пячатка хана, распараджэнне хана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сара́й, сарэ́й ’хлеў’ (Сл. ПЗБ). З рус. сара́й ’гаспадарчае памяшканне’ (Козыраў, Лекс. тюрк., Сл. ПЗБ), якое з пярс. sarāi, sarā ’палац’ праз пасрэдніцтва цюрк. моў; параўн. тур., кыпч. sarai ’дом; палац; караван-сарай’ (гл. Фасмер, 3, 560).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балы́к. Рус. балы́к, укр. бали́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (тур., крым.-тат., азерб. і г. д. balyk ’рыба’). Локач, 18; Фасмер, 1, 119; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27. Гл. таксама Заянчкоўскі, Stud. orient., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабу́р ’згушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае’ (ТСБМ). Рус. сабу́р ’тс’. Праз цюрк. пасрэдніцтва з араб. ṣabr ’тс’ (Мацэнаўэр, 302; Локач, 139; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 148; Праабражэнскі, 2, 243; Фасмер, 3, 541).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буга́й1. Рус. буга́й, укр. буга́й (> польск. buhaj). Запазычанне з цюрк. моў (тур. buɣa ’бык’, чагат. boɣa і г. д.). Праабражэнскі, 1, 50; Фасмер, 1, 228; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Брукнер, 47; Локач, 28; гл. таксама Шанскі, 1, Б, 209. Ст.-бел. бугай ’кастрыраваны бык’. Булыка (Запазыч., 50) лічыць запазычаннем з польскай мовы. Вельмі няпэўна.

Буга́й2 ’птушка бугай, Botaurus stellaris’, рус. буга́й, укр. буга́й ’тс’. Да буга́й1 (гл.): птушка выдае гукі, падобныя да рову бугая. Будзішэўска (Słown., 314) лічыць, што гэта ўсх.-слав. назва птушкі старажытная. Аб магчымых цюрк. уплывах на ўтварэнне гэтых назваў гл. Пальцаў, Тюрк. лекс. элем., 37–38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахча́. Рус. бахча́, бакча́, бакша́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур. bahçe, bahça ’сад’ < перс.; Бернекер, 39; Фасмер, 1, 111; Локач, 15). Іншая версія: запазычанне з крым.- тат. мовы (гл. Шанскі, 1, Б, 60–61, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)