пама́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папраўленае месца ў напісаным тэксце.

Пісаць трэба без памарак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знясла́віцца, -сла́ўлюся, -сла́вішся, -сла́віцца; зак.

Зняславіць, зганьбіць сябе.

І трэба ж гэтак з.

|| незак. знеслаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́ўгі, -ая, -ае (разм.).

1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

Задоўгая вяроўка.

2. Занадта доўгі ў часе.

З. тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлежа́ть несов. нале́жыць;

надлежи́т трэ́ба, нале́жыць;

ему́ надлежи́т неме́дленно яви́ться к ме́сту рабо́ты яму́ трэ́ба (нале́жыць) неадкла́дна з’яві́цца да ме́сца рабо́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэванасаджэ́нне, -я, н.

1. Пасадка дрэў, спосаб развядзення лясоў саджанцамі.

2. звычайна мн. -і, -яў. Пасаджаныя дрэвы.

Трэба ахоўваць дрэванасаджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сякі́-такі́, сяка́я-така́я, сяко́е-тако́е, займ. неазнач. (разм.).

Нязначны, некаторы.

Трэба навесці сякі-такі парадак.

Ёсць сякія-такія заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нена́добно безл., в знач. сказ. не трэ́ба; (не нужно) непатрэ́бна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

Поезд запазніўся.

Вясна запазнілася.

2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

З. на рабоце.

3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

З. з сяўбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузей, чым трэба; звузіць.

З. сукенку ў таліі.

|| незак. заву́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́млены, -ая, -ае.

Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім-н. заняткам.

Стомленая маці.

Стомленаму (наз.) трэба адпачыць.

|| наз. сто́мленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)