адпі́ць, адап’ю, адап’еш, адап’е; адап’ём, адап’яце; заг. адпі; зак., чаго, што і без дап.

1. Выпіць трошкі, частку чаго‑н. Жанчына села, крыху адпіла з чаркі. Шамякін.

2. Перастаць, скончыць піць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Мець крыўду на каго‑н.; крыўдзіцца. — Ты пытаешся пра дзяцей і напэўна крыўдуеш, чаму я не разбуджу іх... Васілевіч. Байцы трошкі крыўдавалі на .. залішнюю строгасць [Карпенкі]. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Уст. разм. З’есці скаромнага. — Старая з Марылькаю тут гасцінцаў табе напакавалі, дык бяры, паскаромся трошкі, а то ўчарнеў на нішчымніцы, аж скура да касцей папрысыхала. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспа́мяцтва, ‑а, н.

1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з’явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны.

2. Тое, што і бяспамятнасць. [Сабастыяну] хочацца трошкі пакпіць з жонкі, з яе гэтага бяспамяцтва. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчу́ленасць, ‑і, ж.

Стан расчуленага; усхваляванасць. [Хлопчык] паволі змаўкаў, сціха хліпаючы не столькі ад гора, колькі ад расчуленасці. Гарэцкі. Засталася расчуленасць, ціхая, трошкі як быццам хмельная радасць успамінаў, выразных да самай найменшай драбніцы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́шачку, прысл.

Разм. Тое, што і трошкі. Хоць бы трошачку ценю, Хоць бы кроплю вады, Хоць бы сівы арол Засланіў крыллем сонца! Панчанка. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цётачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ласк. да цётка. Сціснуў губы доктар, пастаяў трошкі, падумаў: — Не можам, цётачка, нічым памагчы твайму сыну. Крапіва. [Камбрыг:] — Трэба туды [у Праглую] завесці вось гэтую цётачку з дзяўчынкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпава́ты, ‑ая, ‑ае.

Троху, злёгку хрыплы. Два гудкі, тоўсты хрыпаваты і звонкі тэнаровы, адначасна забрынчэлі па шыбах у акне Руліна пакоя. Гартны. Голас у .. [Паранькі] ціхі, трошкі хрыпаваты — не то ад прастуды, не то ад беганіны. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядва́бны, ‑ая, ‑ае.

Уст. і паэт. Шаўковы. Астаўся ў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік. «Маладосць». Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць, Яны ззяюць красою ядвабнай. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)