узбу́длівасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць рэагаваць на ўздзеянне раздражняльніка. Узбудлівасць клетак жывой тканкі. Узбудлівасць нервовай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эндадэ́рма, ‑ы, ж.

Спец. Слой клетак у сцёблах і каранях раслін, які акружае ўсе ўнутраныя тканкі.

[Ад грэч. éndon — унутры і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склеро́з, -у, м.

Ушчыльненне органаў у выніку перараджэння іх тканкі ў цвёрдую злучальную тканку, у шчыльную масу.

С. сасудаў.

С. ныркі.

|| прым. склераты́чны, -ая, -ае і склеро́зны, -ая, -ае.

Склератычны працэс.

Склерозныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяпсі́я, ‑і, ж.

Атрыманне невялікай колькасці тканкі ў хворага для мікраскапічнага даследавання з мэтай вызначэння характару захворвання.

[Ад грэч. bíos — жыццё і opsis — разгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацвярдзе́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. зацвярдзець.

2. У медыцыне — зацвярдзелы ўчастак жывой тканкі; пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змярцві́ць, ‑ртвлю, ‑рцвіш, ‑рцвіць; зак., што.

Выклікаць змярцвенне, зрабіць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвіць нерв.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ін’е́кцыя, ‑і, ж.

Увядзенне лякарства ў тканкі і поласці арганізма шляхам упырсквання. Ін’екцыя пеніцыліну. Ін’екцыя ў пухліну.

[Ад лац. injectio — укідванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпланта́цыя, ‑і, ж.

Спец. Аперацыя па вяртанню страчанага органа або тканкі арганізма. Рэплантацыя зуба. Рэплантацыя адарванай канечнасці.

[Ад лац. прыстаўкі рэ- і plantare — перасаджваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́бра¹, -ы, мн. -ы, фібр і -аў, ж.

1. Валакно расліннай або жывёльнай тканкі (уст.).

2. перан., мн. У выразе: усімі фібрамі душы — вельмі моцна, страсна.

Ненавідзець усімі фібрамі душы.

Імкнуцца ўсімі фібрамі душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. цела.

2. мн. Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі (спец.).

Белыя крывяныя цельцы — тое, што і лейкацыты.

Чырвоныя крывяныя цельцы — тое, што і эрытрацыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)