аўгу́р, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак.

2. Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае ў тайну, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.

[Лац. augur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантраба́ндны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца кантрабандай. Кантрабандны тавар. // перан. Тайны, забаронены. У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праходзіць ва ўмовах падполля (у 2 знач.); нелегальны, тайны. Падпольная работа патрабуе канспірацыі. Новікаў. Ад сваіх людзей Заслонаў ужо ведаў, што ў дэпо дзейнічае падпольная камсамольская група, і здагадваўся, хто яе ўзначальвае. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.

2. Масавая экскурсія, прагулка.

3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правака́тар, ‑а, м.

1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1, 2 знач.). Ганне Сяргееўне і раней у падполлі прыходзілася сустракацца з такімі выпадкамі, калі трэба было ліквідаваць правакатараў. Няхай.

2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай. Правакатар вайны.

[Ад лац. provocator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не баіцца небяспекі; смелы, рашучы, бясстрашны. Адважны чалавек. Адважны мараплавец. Адважныя сыны Радзімы. □ Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды. Колас. [Маці:] — Пойдзеш ты у свет і людзі Хадою адважнай, Прад табою слацца будзе Край наш неабсяжны. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прызнаць у кім-, чым-н. знаёмага, знаёмае.

Пакой быў такі чысты, што яго нельга было п.

2. Тое, што і апазнаць.

3. каго-што. Зразумець, набыць веды пра што-н., атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-н. (кніжн.).

П. тайны Сусвету.

П. народнае жыццё.

4. што. Зведаць, перажыць (кніжн.).

П. гора.

|| незак. пазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.

|| наз. пазна́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Змо́ватайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑ vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́браны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выбраць.

2. у знач. прым. Адабраны да выдання. Выбраныя творы.

3. у знач. наз. вы́браныя, ‑ых. Людзі, якія вылучаюцца сярод іншых грамадскім становішчам, розумам, талентам. Сама Зока намякала на нешта большае, на тайны, якія могуць ведаць толькі выбраныя. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канспіра́цыя, ‑і, ж.

Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы. Колас.

[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)