бала́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лады, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Вясёлы гаварун, жартаўнік. Побач з Паўлам у траншэі, як і заўсёды быў ягоны неразлучны сябра Саша Пасмітны, шахцёр з Данбаса, ротны весялун і балака. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закады́чны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі блізкі, сардэчны (пра сябра, сяброўскія адносіны). Смалярня стала на некаторы час галоўным штабам двух закадычных прыяцеляў, Лабановіча і Тукалы. Колас. [Юзік] ахвотна згаджаўся з усім, з чым былі згодны яго закадычныя сябры Васіль і Міхась. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светластво́лы, ‑ая, ‑ае.
Са светлым ствалом. І Кузьма павёў аднойчы сябра ў сапраўды яшчэ некрануты стары лес, дзе сярод вялізных кустоў арэшніку раслі магутныя дубы і ліпы, светластволыя асіны і ясені, сівыя прысадзістыя грабы, гонкія елкі і стройныя белыя бярозы. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угне́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнявіць.
2. у знач. прым. Якога ўвялі ў гнеў. Шыковіч перавёў позірк на свайго ўгневанага сябра, на яго маладжавы, заўсёды як бы загарэлы хударлявы твар. Шамякін. // Які выяўляе гнеў. Гаварыць угневаным голасам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.
1. Хутка рухацца, накіроўвацца куды-н.; старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.
Ручаі імкнуцца да ракі.
І. ў Парыж.
Усёй душой і. да сябра.
2. Настойліва дамагацца чаго-н., старацца дасягнуць чаго-н.
І. да свабоды.
І. да міру.
3. перан. Адчуваць цягу да каго-, чаго-н.
І. да авіятараў.
|| наз. імкне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Адчуваць крыўду, прымаць што‑н. за крыўду. Крыўдзіцца за непавагу. Крыўдзіцца на сябра. □ Мікалай крыўдзіцца пачаў, крычаць на Костуся, што той не паклікаў яго. Чорны. Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём. Карпюк. // Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.
3. перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.
1. Кончыць сваё жыццё самагубствам праз павешанне. Зося параніла нажом свайго гаспадара, а сама хацела павесіцца. Бажко.
2. Налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. і павіснуць. Павесіцца на руку сябра.
•••
Павесіцца на шыю — навязацца (пра жанчыну ў адносінах да мужчыны).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́зніць, ‑іць; незак., каго-што ад каго-чаго.
Разм. Быць асаблівасцю, якая адрознівае каго‑, што‑н. ад іншага (іншых), робіць непадобным да іншых; адрозніваць. Ва ўсім сышліся мы, адно нас розніць: Я вершамі пішу, а сябра — прозаю. Гілевіч. [Маланнін] гарадскі ўбор розніў яе ад усёй сям’і. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіньёр, ‑а, м.
У Італіі — форма ветлівага звароту да мужчыны; пан (у 5 знач.). Антоніо ішоў на працу ў лялькавую майстэрню сіньёра Пуччыо. Маўр. Мяне і сябра забірае ў лодку шустры, .. пажылы сіньёр у кепцы, па-сваяцку падобны да дзядзькі Тодара, старшага пастуха ў нашым калгасе. Брыль.
[Іт. signor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)