сла́нік, ‑у, м.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры. Трохі вышэй пачынаўся хваёвы сланік, у ім ужо можна было схавацца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Жывёліна атрада грызуноў падсямейства млекакормячых, падобная да мышэй і пацукоў. Рыжая палёўка. Лясная палёўка. □ Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахава́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Навакол было пуста і ціха, нават птушкі і тыя некуды пахаваліся ад спякоты. Шамякін. Пахаваліся званочкі Пад зялёныя лісточкі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́штурхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выдаліць; выпхнуць. Выштурхнуць з пакоя. Хвалі выштурхнулі лодку на бераг, а [Маша] паспрабавала схавацца за жанчын, але яе ветліва выштурхнулі на сярэдзіну. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ться

1. укры́цца, накры́цца, мног. панакрыва́цца;

2. схава́цца, мног. пахава́цца, прыкры́цца, мног. папрыкрыва́цца; укры́цца; см. укрыва́ться 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зары́цца, ‑рыюся, ‑рыешся, ‑рыецца; зак.

Разм. Закапацца, схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым‑н. сыпкім, рыхлым. Зарыцца ў снег. Зарыцца ў сена. // Схаваць (твар, галаву) у што‑н. мяккае. Зарыцца тварам у падушку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́нні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыс, ‑а, м.

Абл. Шост для кіравання плытом, чаўном і пад. Адпіхнуўшы ад берага човен І махаючы прысам кляновым, Я плыву. Трус. — Там такая букта, што і прысам дна не дастанеш. Там можа хвоя схавацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Схавацца ў другім месцы.

2. Хаваючыся, перабыць, перажыць якія‑н. небяспечныя падзеі. Тыя некалькі тыдняў, пакуль немцы не занялі Млынок, .. [шылахвост] перахаваўся ў лесе. Сачанка. [Старая:] — Лепш пераседзь, перахавайся, пакуль гэта ліха пройдзе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)