галяна́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.

2. у знач. наз. галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выслухаць.

2. Збіраць чуткі, падслухваць. [Паўлюк:] — Ці ж .. [брат], думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

1. што. Наўмысна сарваць (зрываць) што‑н.; дзейнічаць супроць чаго‑н. шляхам сабатажу. Кулакі сабатавалі ўсе загады Савецкай улады: хавалі хлеб, дзе толькі маглі. Сяргейчык.

2. толькі незак. Займацца сабатажам. [Даніла:] — Але ты быў упэўнены, што хлопчык сабатуе. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяля́нства, ‑а, н.

Клас сялян. Саюз пралетарыяту з сялянствам. □ Сялянства, у тым ліку і беларускае, пад кіраўніцтвам рабочага класа ўсё шырэй і шырэй уцягваецца ў барацьбу супроць самадзяржаўя. Каваленка. // У дарэвалюцыйнай Расіі — сялянскае саслоўе. Паходзіць з сялянства. // зб. Сяляне. Тут [у карчме] п’янствавала навакольнае сялянства. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырьсупроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр. су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус. паўн. супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус. супоръ ’спрэчка’, серб.-харв. дыял. supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл. *sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав. сѫпьрь, чэш. soupeř, славац. súper ’сапернік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наво́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які надзяваецца на вочы для аховы ад чаго‑н.

наво́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і наглядны. Урад [цара] трапіў у няёмкае становішча: яму даводзілася ўжываць рэпрэсіі да той самай думы, якую ён сам склікаў. Гэта было навочнай агітацыяй супроць самаўладства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмірэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Сцішыцца, супакоіцца, уціхамірыцца. — Тады трэба паказаць.. [Тарэнту] сваю сілу, у саміх сабе знайсці на яго ўправу. Тады ён прысмірэе. Галавач. Некаторыя з .. [заможных сялян] агітавалі супроць калектывізацыі і былі высланы адгэтуль. Рэшта прысмірэла, пападціскала хвасты і сядзела ціха, сыкаючы на калгас спотайку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам. Кулакоўскі. Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пурытані́зм, ‑у, м.

1. Рэлігійна-палітычны рух англійскай буржуазіі ў 16–17 стст., накіраваны супроць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англійскай царкве.

2. перан. Строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі. — Сорамна неяк. — Адкінь ты гэты непатрэбны пурытанізм. Ах, я ва ўсім вінаватая... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумані́зм, ‑у, м.

1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.

2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.

[Ад лац. hymanus — чалавечны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)