пригвозди́ть сов.

1. прыбі́ць;

2. перен. прыкава́ць;

страх пригвозди́л его́ к ме́сту страх прыкава́ў яго́ да ме́сца;

пригвозди́ть к позо́рному столбу́ паста́віць да гане́бнага слупа́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпертрафі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі павялічаны ад гіпертрафіі. Гіпертрафіраванае сэрца. // перан. Празмерны. Гіпертрафіраваны страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Адчуць страх; напужацца (звычайна пра жывёлу). Коні напудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мізэ́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мізэрнага. Як і заўсёды, спыніў .. [Клеманса] страх, адчуванне свае мізэрнасці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палохаць ’наводзіць страх, боязь’. Вытворнае ад по́лах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Давесці да стану паралічу.

Ногі спаралізавала (безас.).

2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго-н.

Страх спаралізаваў яе.

С. сілы ворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сці́хатстрах’: аж сціхат глядзець (Марц.), сціхо́тстрах, жах’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад сціх1 з экспрэсіўным суфіксам ‑ат (‑от); да семантыкі параўн. вусціш ’цішыня’ і вусцішна ’жудасна, страшна’ (гл.), а таксама сціхата́, сціхо́цце ’цішыня’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тайфу́н, ‑у, м.

Трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы. Дах змацоўваюць ад тайфунаў з мора пакладзеныя на яго бярвенні. Караткевіч. Не ў страх нам пагрозаў замахі, Не ў страх інтэрвенцкія шхуны, Ні стуль, дзе гадуюць манархаў, Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны. Купала.

[Ад кіт. тай фын — вялікі вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпцюра́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі і вострымі кіпцюрамі. Кіпцюрасты кружыць птах Над бярозкай — ажно страх. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жах¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Моцны страх да знямення.

Многіх ахапіў ж.

2. звычайна чаго. Трагічная з’ява, здарэнне, бязвыхаднасць.

Жахі вайны.

3. у знач. прысл. Вельмі, незвычайна.

Ж. як далёка.

4. у знач. вык. Жахліва, страшна.

Проста ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)