глубо́кий в разн. знач. глыбо́кі;

глубо́кая ночь глыбо́кая ноч;

глубо́кая печа́ть полигр. глыбо́кі друк;

глубо́кая ста́рость глыбо́кая ста́расць;

глубо́кий го́лос глыбо́кі го́лас;

глубо́кий покло́н глыбо́кі пакло́н;

глубо́кое го́ре глыбо́кае го́ра;

глубо́кий взгля́д глыбо́кі по́гляд;

глубо́кие глаза́ глыбо́кія во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіно́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца адасоблена ад іншых прадметаў. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастушкамі. Лойка. Над адзінокім ціхім стогам Дыміцца сіняя імгла. Танк.

2. Які не мае сям’і, сваякоў, блізкіх. Гэй, сустрэнь, любы, Прыгарні, любы, Мяне маладую, Бо ніхто ж мяне, Адзінокую, Не шкадуе. Глебка. Адзінокі лось пазнаў тады, Што з людзьмі карысць яму дружыць. Бялевіч. // Які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім. Колас. // Не характэрны для пэўных умоў, рэдкі. Адзінокія крокі.

3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты. Адзінокая старасць.

•••

Адзін-адзінокі гл. адзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немалы́, ‑ая, ‑ое.

1. Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці. Немалыя грошы. □ Немалую дарогу прайшлі мы Па чужой і па роднай зямлі. Колас. — Колькі сёння атрымана патронаў? — запытаўся камандуючы. І хоць начальнік тыла назваў немалую лічбу, камандуючы быў незадаволены. Мележ. // Даволі працяглы (пра тэрмін, час і пад.). Чатыры гады — немалы час. Чарнышэвіч.

2. Значны па сіле, інтэнсіўнасці, глыбіні праяўлення. Немалая радасць. □ Рух узняўся за лесам І лязгат, і гром немалы. Куляшоў.

3. Які мае даволі вялікае значэнне, аўтарытэт у грамадстве; значны, важны. Сярэдні чыноўнік губернскіх канцылярый або немалы чын на чыгунцы заўсёды будаваў сабе пад старасць такі дом. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шано́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Дастойны павагі, паважаны. — Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац. Астрэйка. // Які выклікае павагу. Шаноўныя гады. □ Народ наш старасць паважае. Заўжды схіляецца перад сівой Шаноўнай галавой. Корбан.

2. (звычайна ў звароце). Вельмі паважаны. Вы памыліліся, шаноўны грамадзянін, Вы па старому адрасу, а там мяне няма. А. Александровіч. / у іран. ужыв. [Вольга:] — Дарэчы, я ніяк не вызначу, якой масці наш шаноўны кватарант? Новікаў. / у знач. наз. шано́ўны, ‑ага, м.; шано́ўная, ‑ай, ж. Крык разбудзіў нечакана: — Гэй, уставайце, шаноўныя! Куляшоў. — Дык вось, шаноўны, — зноў пачаў Шарон (Даўней блізкіх шаноўнымі зваў ён). Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацёры ’вялікі, высокі, доўгі, вялізны’ (Нас.), ’сталы’, ’поўны сілы, моцны, здаровы’, ’вопытны, непапраўны, закаранелы’ (ТСБМ, Жд. 1), ст.-бел. матеръ (Булахаў, Гіст., 125–127). Укр. матерни́й, ма́терий ’чалавек у сталых гадах’, рус. матёрый, матерой ’тс’, польск. zamatorzały, zamotrzały ’зацвярдзелы’, ст.-чэш. matorný ’спелы’, ’строгі’, мар. mateřeti ’тлець’, ’трухлявець’, славен. matór, matér, motór, matóren ’стары’, серб.-харв. матор ’тс’, макед. матор ’трохгадовы баран’, балг. ма̏тор ’моцны, здаровы’, ’спелы, дарослы, сталы, стары’, ст.-слав. матерьствостарасць, спарахнеласць’, прасл. matarъ, materъ (БЕР, 3, 686–687), matorъ ’дарослы, стары’ ў суадносінах з прасл. starъ ’стары’ семантычна пераразмеркавалася ў ’вялікі, моцны’. Мае іт. адпаведнік, параўн. лац. mātūrus ’спелы, дарослы, стары’, што дае магчымасць рэканструяваць іт. *mātoros ’тс’ у якасці крыніцы пранікнення для прасл. лексемы (Мартынаў, Язык, 84–85). Бязлай (2, 172) адносіць яе да і.-е. кораня *mē‑/*mō‑ ’вялікі’ (гл. Покарны, 704) і суфікса *tor‑, прыводзячы роднасныя ст.-ірл. mōr, уэл. mawr, брэт. meur ’вялікі’. Менш верагодныя іншыя версіі (гл. Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 581; Скок, 2, 390; Махэк₂, 355; БЕР, 3, 687).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глыбо́кі в разн. знач. глубо́кий;

~кая рака́ — глубо́кая река́;

г. снег — глубо́кий снег;

~кае дыха́нне — глубо́кое дыха́ние;

г. го́лас — глубо́кий го́лос;

г. тыл — глубо́кий тыл;

~кія ве́ды — глубо́кие зна́ния;

~кае маўча́нне — глубо́кое молча́ние;

~кае го́ра — глубо́кое го́ре;

~кая старажы́тнасць — седа́я старина́;

г. сэнс — глубо́кий смысл;

г. пакло́н — глубо́кий покло́н;

~кая ста́расць — глубо́кая ста́рость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіратлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, як у сіраты. Сіратлівы выгляд. // Які праходзіць у адзіноце. Сіратлівая старасць. // Поўны пачуцця пакінутасці, адзіноты. Над лугам загаласіла — той самай жніўнаю песняй — жалейка. Сіратлівая, сумная песня!.. Брыль. Не было каму сагрэць яго сіратлівае сэрца. Валасевіч.

2. перан. Які знаходзіцца асобна ад іншых; адзінокі. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі. Танк. Увосень.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. // Сумны, маркотны, бязрадасны. Як толькі больш прыкметна адчувалася дыханне восені, з дуба з нейкім сіратлівым, ледзь чутным шорахам зляталі адзін за другім лісты. Даніленка. Мой родны, сіратлівы дом — Бязлісты вяз з пустым гняздом, Але ўжо ловіць прагны слых Ваш лет, далёкія буслы. Вітка. Поле ляжала сумнае, сіратлівае. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убыва́ть несов.

1. (уменьшаться) ме́ншаць, памянша́цца, змянша́цца; (о воде) убыва́ць, спада́ць; (о луне) убыва́ць; (о здоровье, силе) падупада́ць;

дни убыва́ют дні ме́ншаюць (караце́юць);

вода́ начала́ убыва́ть вада́ пачала́ убыва́ць (спада́ць, змянша́цца);

к ста́рости си́лы убыва́ют пад ста́расць сі́лы ме́ншаюць (змянша́юцца, падупада́юць);

2. (выбывать) выбыва́ць; (отбывать) адбыва́ць; см. убы́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ве́чар ’час сутак ад канца дня да наступлення ночы’ (КТС, БРС, Сцяшк. МГ, Касп., Бяльк., Бяс.); ’увечары, вечарам’ (Сцяшк. МГ, Янк. I); ’забавы моладзі з танцамі’ (Інстр. лекс.); ’грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-небудзь даце, падзеі’ (КТС, БРС), укр. ве́чір ’вечар’, рус. ве́чер ’тс’, урал. ’перадвясельная вечарынка’, вяц. ’вечарам’, смал.старасць’, ст.-рус. вечеръ ’вечар’; ’увечары’; ’забава’, вечерний ’заходні’ (з XIII ст.), польск. wieczór ’вечар’; ’вячоркі’; ’вечарам’, н.-луж. (w)jacor, в.-луж. wječor ’вечар’; ’захад’, чэш. večer ’вечар, вечарам’, славац. večer ’тс’, славен. večér ’вечар’; ’захад’, серб.-харв. ве̏че, ве̏чер ’ранні вечар’; ’вячоркі’; ’увечары’; ’захад’, макед., балг. вече́р ’вечар’; ’увечары’, ст.-слав. вечеръ ’вечар’. Прасл. večerъ суадносіцца з літ. vãkaras ’вечар’ (< *vekeros < *ve‑ke(spe)ros), арм. gišer (гл. Махэк₂, 680; Рудніцкі, 1, 376), лат. vakars, а таксама, відаць, з грэч. ἑσπέρα, ἕσπερος, лац. vespera, ірл. fescor ’тс’ (< *ve‑(ke)speros), ст.-інд. vaskara. Некаторыя даследчыкі звязваюць večer з ням. West ’захад’, ст.-в.-ням. wästan, англа-сакс. west, ст.-нарв. vestr (Эндзелін, KZ, 52, 119; Траўтман, 348; Мюленбах-Эндзелін, 4, 448). Гл. таксама Міклашыч, 376; Вальдэ, 827; Бругман, IF, 13, 1902, 157; Покарны, 1174; Брукнер, 614; БЕР, 1, 140; Фасмер, 1, 309; Праабражэнскі, 1, 81; Шанскі, 1, В, 81. Малаімаверна збліжэнне *večer з *věko ’века’ (КЭСРЯ, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы. Кулакоўскі. // Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі... Маўзон. — Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці! Савіцкі.

2. што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.

3. (у спалучэнні са словамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць. Чорны.

4. што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.

•••

Дажыць да сівых валасоў — дажыць да старасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)