расквітне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які расквітнеў, распусціўся. За вёскаю з азёрнай гладдзю Зліваўся расквітнелы лён. Смагаровіч.

2. перан. Які стаў прыгожым, здаровым, дасягнуўшы росквіту. // Ажыўлены, радасны. Дуня і ўчотчыца Галя, абедзве прыбраньгя, расквітнелыя, як у вялікае свята, дапамагалі накрываць сталы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыгу́начнік, ‑а, м.

Работнік чыгуначнага транспарту. Міхал Баўдзей зараз таксама быў безработным: яго зволілі са службы за ўдзел у забастоўцы чыгуначнікаў. Колас. Трэба аддаць належнае французскім чыгуначнікам, якія захоўвалі сталы парадак ва ўсім гэтым шуме і тлуме шматтысячнага патоку; пасажыраў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́нуць, -ну, -неш, -не; ссунь; -нуты; зак.

1. каго-што. Зрушыць, скрануць.

С. з месца што-н.

2. каго-што. Сунучы, скінуць што-н., перамясціць.

С. салому з воза.

С. снег са страхі.

3. што. Пра галаўны ўбор: перамясціць.

С. капялюш на лоб.

5. што. Сунучы, рухаючы, наблізіць адно да другога; насупіць, нахмурыць (пра бровы).

С. сталы.

С. бровы.

|| незак. ссо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возмужа́вший

1. прич. які́ (што) узмужне́ў, які́ (што) памужне́ў, які́ (што) пастале́ў;

2. прил. узмужне́лы, ста́лы; памужне́лы, пастале́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

установи́вшийся

1. прич. які́ (што) устанаві́ўся; які́ (што) усталява́ўся; які́ (што) нала́дзіўся; які́ (што) скла́ўся; які́ (што) сфармірава́ўся; які́ (што) вы́працаваўся; см. установи́ться;

2. прил. ста́лы; (получивший устойчивость) усталява́ны, усто́йлівы;

установи́вшиеся це́ны ста́лыя (усталява́ныя) цэ́ны;

установи́вшийся хара́ктер ста́лы хара́ктар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бутафо́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да бутафорыі; нечым нагадвае бутафорыю. У пасажыра было нешта бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён меў на сабе канфедэратку, пашытую са звычайнай... цыраты, якой накрываюць сталы. Карпюк.

2. перан. Несапраўдны, падробны. Бутафорская дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачо́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і пачастунак. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі Пачостку стаўляюць. Вітка. Вялікага вяселля не рабілі, але і не бедніліся: і пачостка добрая была, і вечарынка з музыкамі і скокамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўнале́цце, ‑я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы. Душа .. [Магдалены] імкнулася да чагосьці яшчэ невядомага ёй, у што яна верыла і чаго чакала.. Падрасце Ганніна дзіця, дарасце да паўналецця Галена, і праз два гады вернецца ўжо зусім сталы Кастусь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́цсталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)