чалаве́к, -а, мн. лю́дзі, -е́й і (у спалучэнні з колькаснымі словамі) чалаве́кі, чалаве́к, чалаве́кам, чалаве́камі, (аб) чалаве́ках, м.

1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае мысленнем і маўленнем, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана іх выкарыстоўваць.

Сучасны ч.

Ч. — разумная істота.

2. Муж; мужчына (разм.).

Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

З яго будзе ч.

Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў знач. займенніка: ён, нехта, той.

Ч. не аглянецца, як міне год.

Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней — афіцыянт, слуга ў тракціры, рэстаране (уст.).

|| памянш.-ласк. чалаве́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.)

Божы чалавек (уст.) — старац.

Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Чалавечая постаць.

Чалавечыя слабасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалядзі́н, ‑а, м.

Гіст.

1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. І ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана. Якімовіч.

2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслу́жнік, паслу́жніцаслуга’ (Нас.), рус. послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск. posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв. poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похо‑ локъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) был· запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (пихолок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоіь: рахо(ъкъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоШі ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра· надавала іранічны характар слову pa‑xol‑f. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоШъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск. minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус. министр, якія з франц. ministre ’тс’ < лац. minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел. минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск. minister ’тс’ < лац. minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзя́дзька м.

1. (родственник) дя́дя, дя́дюшка;

2. (при обращении) дя́дя, дя́денька;

3. (взрослый мужчина) дя́дя;

4. уст. (слуга) дя́дька;

і кві́та, дз. Мікі́тапогов. и всё тут; и никаки́х;

до́бры дз. — благоде́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сервіту́т, сарвіту́т, сурвіту́т ‘зямля, купленая сялянамі для агульнага карыстання; паша на панскіх угоддзях’ (Сл. ПЗБ), сервіту́т, сербіту́т, сіверту́т ‘тс’ (Сл. Брэс., ЛА), сервіту́т ‘абмежаванае права карыстацца чужой маёмасцю’ (ТСБМ), ст.-бел. сервитутъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон). З лац. servitus, servitutis ‘павіннасць’, што да servitium ‘паслуга, служба’ < servīre ‘служыць’, servusслуга’. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва, параўн. servitut ‘вызначанае права карыстання чужой маёмасцю; права пашы на панскім лузе’ (Станкевіч, Лексіка, 118; Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыслу́жнік, ‑а, м.

1. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. — Як далажыць аб вас .. рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд. Колас. Усё гэта убранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма. Пестрак.

2. Разм. неадабр. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н.; прыхільнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Царскія прыслужнікі. Фашысцкія прыслужнікі. □ Ёсць прыслужнікаў нямала, Што за долар прадаюцца І гатовы да паслуг. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

служы́цель, ‑я, м.

1. Тое, што і слуга (у 1 знач.). У час канцэрта між радоў ходзяць служыцелі з падносамі і частуюць гледачоў чаем з мятай. В. Вольскі.

2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах. Служыцель музея. □ А перад смерцю ёй [Данусі] ўдалося напісаць пісьмо, і адзін паляк — служыцель турмы — яго вынес на волю. Карпюк.

3. Чалавек, які служыць чаму‑н., працуе і прыносіць карысць сваёй працай у якой‑н. галіне (навукі, мастацтва і пад.). Служыцель навукі. Служыцель мастацтва. // Пра духоўных асоб. Служыцель культу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абмішу́ліць, абмішульваць ’ашукаць, падмануць’ (Бяльк.), абмішуліцца ’прыкра памыліцца’ (Юрч. Сін.). Рус. мишуля ’дурань’ звязваецца з уласным імем Міхаіл. Фасмер (2, 631) аспрэчвае версію Ільінскага (ИОРЯС, 20, 3, 76) аб сувязі мишуля з рус. обмихнуться, якое, аднак, у сваю чаргу не мае яснай этымалогіі. Калі бел. абмішуліць утворана як абдзяжуліць, тады яно ўзыходзіць да аб‑міх кантамінацыйнай формы ад бел. абмах ’памылка’ і бел. абвіхнуцца ’памыліцца’ (гл.). Іншая версія можа быць звязана з літ. mišulỹs ’блытаніна думак’ да mìsti ’заблытацца, аканфузіцца’, ’страціць розум’. Тады абмішуліць балтыйскага паходжання. Як аб гэтым сведчыць фанетыка, запазычанне магло адбыцца толькі пасля падзення рэдукаваных. Гэта версія таксама не надзейная, бо застаецца неўдакладненай непасрэдная крыніца запазычання. Трэцяе рашэнне: рускі дублет обмишулить/обмишурить гаворыць аб л/р дублетнасці ў гэтых формах. Тады абмішурыцца, магчыма, да рус. (зах.) мишурис, польск. miszuresслуга на пастаялым двары’ (< ідыш meszoresслуга’). Нарэшце, параўн. абмішуліцца ’памыліцца’ і абмішэніцца ’не папасці ў цэль’ (Бяльк., Дабр., Этн.). Апошняе магло кантамінавацца з абакуліць ’ашукаць’. Магчымасць усіх гэтых версій стварае вялікія цяжкасці на шляху вырашэння пытання. Хутчэй за ўсё ў дадзеным выпадку мелі месца надзвычай складаныя кантамінацыйныя працэсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)