Сервіту́т, сарвіту́т, сурвіту́т ‘зямля, купленая сялянамі для агульнага карыстання; паша на панскіх угоддзях’ (Сл. ПЗБ), сервіту́т, сербіту́т, сіверту́т ‘тс’ (Сл. Брэс., ЛА), сервіту́т ‘абмежаванае права карыстацца чужой маёмасцю’ (ТСБМ), ст.-бел. сервитутъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон). З лац. servitus, servitutis ‘павіннасць’, што да servitium ‘паслуга, служба’ < servīre ‘служыць’, servus ‘слуга’. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва, параўн. servitut ‘вызначанае права карыстання чужой маёмасцю; права пашы на панскім лузе’ (Станкевіч, Лексіка, 118; Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)