валаку́ша, -ы, мн. -ы, -ку́ш, ж.
1. Прымітыўнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх змацаваных папярочкамі жардзін для перавозкі грузаў канём.
Вывезці сена з лесу на валакушах.
2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тарпакла́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Укладчык снапоў, саломы ці сена ў торпы; тарпавальшчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ускубну́ць сов., разг.
1. дёрнуть, рвану́ть;
2. вы́дернуть, вы́щипнуть;
у. жме́ню се́на — вы́дернуть (вы́щипнуть) клок се́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́хаць, -хця, мн. -хці, -хцяў, м.
1. Мачалка з рагожы.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уляжа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жы́цца; зак.
Тое, што і улежацца.
Сена ўляжалася.
Грушы ўляжаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́хкі, -ая, -ае (разм.).
Які мае моцны пах, пахучы.
П. хлеб.
Пахкае сена.
|| наз. па́хкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панако́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.
Накасіць чаго-н. у дастатковай або вялікай колькасці.
П. сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
да́ча¹, -ы, ж.
1. гл. даць.
2. Порцыя корму на адзін прыём.
Д. аўса.
Сутачная д. сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рубе́ль², -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.
Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
застагава́ць сов. застогова́ть;
з. се́на — застогова́ть се́но