Ёудзіцца ’ўладжвацца, уладкоўвацца’ (Мядзв.). Няяснае слова. Да рус. ёлзать ’неспакойна сядзець’? Ці з балтыйскай (параўн. літ. jáudytisсваволіць’, лат. jaudît ’рухаць, варушыць’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Забаўляцца, сваволіць, дурыцца. Некалькі хлапчукоў-падлеткаў дурэлі, ганяючыся адзін за адным на прасторным ганку клуба, асветленым гірляндай электралямпачак. Хадкевіч. — Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Колас.

2. Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца. Дурэць ад пахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́вать несов.

1. (изнеживать) пе́сціць; (доставлять удовольствие вниманием и подарками) пе́сціць, ба́лаваць;

2. (шалить) дурэ́ць, сваво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разура́тнічаць, разура́тываць, разура́тываццасваволіць, распуснічаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж разура́тны ’непаслухмяны’, ’бойкі, разбітны’, ’распусны’ (Ян.). Запазычана з рус. развра́тничать ’распуснічаць’. Параўн. розвора́тні, розвора́тны ’бязладны’ (ТС) з поўнагалоссем (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рзаць ’іржаць’ (Шат., Некр., Бяльк., Растарг.; маг., Шн. 2; гом., Рам. 8), ’рагатаць’ (Мат. Гом.), ’дурэць, сваволіць, мітусіцца, балавацца, шумець, крычаць’ (Юрч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Да ірзы, іржаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сыраме́ць, сыромі́ть ’амаль дарма’ (Сл. Брэс.). Відаць, да наступнага слова (гл.) або дэфармаванае пад яго ўплывам сіламо́ц (гл.), параўн. дзеяслоў сілуме́цьсваволіць’ (Сцяшк. Сл.) і ўкр. сіломі́ць ’сілком, гвалтам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,

2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.

3. Зал. да балаваць.

•••

Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балова́ться

1. (шалить) дурэ́ць, сваво́ліць; (забавляться) забаўля́цца;

2. (позволять себе что-л. для удовольствия и забавы) разг. пе́сціцца, ба́лавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)