Рэ́дзясь ’рэдкае палатно’ (ЖНС). Ад рэдкі (гл.). Форма, магчыма, па аналогіі з дробны > дробязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дзіва ’што-небудзь рэдкае’ (ТСБМ). Славацк. reďivo ’рэдкае палатно’. Ад рэдкі (гл.) + ‑ів‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жка ’металічная рашотка’, ’краты’ (смал., КЭС). Рус. курск. ре́жка ’лёгкі плот, палісаднік’. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́дкі, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Вадзяністы, негусты. Жыдкі кісель. □ Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь. Нікановіч.

2. Рэдкі, негусты. У госця былі жыдкія чорныя вусы. Самуйлёнак.

3. Тонкі і гібкі. Жыдкі дубец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і будзённы (у 1 знач.). Чую звон я нудны, Рэдкі, невясёлы. Дзень сягоння будны, Не святкуюць сёлы. Колас. Руту-мяту палівала [дзяўчына] У будны дзень і ў свята... Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. пазайздросціў зак., каму-чаму і без дап.

Адчуць зайздрасць. Пазайздросціць чужому шчасцю. □ — Здорава вам пашанцавала, — пазайздросціў чалавек з вусікамі. — Рэдкі экземпляр. Хомчанка. [Антанюк:] — Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́зьва ’рэдкая тканіна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Ад рэдкі (гл.) пад уплывам рэзгіны (рэзьвіны): рэдзіва < *рэдзьва < рэзьва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

птах, ‑а, м.

Разм. Птушка, звычайна вялікая. У непраходнай глухамані гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах — чорны бусел. В. Вольскі. Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, здараецца, паўтараецца і пад. не вельмі часта; рэдкі. У тайзе мароз шчапаў дрэвы, ноч далёка і доўга раскідвала гучнае рэха, і Цаліна, якая ўжо засынала, пачула гэтыя нячастыя марозныя гукі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вана́дыйрэдкі метал’ (КТС). Праз рускае пасрэдніцтва з ням. Vanadium, Vanadin (Шанскі, 1, В, 16–17; Рудніцкі, 1, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)