Сама́н ’цэгла-сырэц, вырабленая з сумесі гліны, гною і сечанай саломы’ (ТСБМ), ’ферма’ (Жд. 2). Рус. сама́н ’тс’. Цюркізм, параўн. чагат., крым.-тат., тур. saman ’салома’, гл. Радлаў, 4, 432; Фасмер, 3, 552. Магчыма рускае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атэлье́. З рус. ателье́, запазычанага ў канцы XIX ст. з франц. atelier ’майстэрня’, Шанскі (1, 170. Курс суч., 167) выводзіць беларускае праз рускую з французскай; Крукоўскі (Уплыў 78) указвае на рускае пасрэдніцтва. Трэба ўлічыць яшчэ польск. atelier.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́рыя. З рус. а́рия < іт. aria; у рускай мове з пачатку XVIII ст. (Фасмер, 1, 86). На італьянскую крыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 170, на рускае пасрэдніцтва — Крукоўскі, Уплыў, 84; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 91; Біржакава, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспіра́нт. З рус. аспирант (Крукоўскі, Уплыў, 78) у савецкі час; рускае слова ў другой палавіне XIX ст. з франц. aspirant непасрэдна (Шанскі, 1, А, 160) ці праз нямецкую (што лепш паясняе канчатковае ‑т), дзе з французскай у XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечару́ха ’вечарынка перад вяселлем у жаніха’ (Інстр. II); ’вечар перад вяселлем у маладой’ (Бяльк.), рус. вечеру́ха: паўд. ’вячэрняя забава, вечарынка’, арл., разан. ’дзявочнік напярэдадні вяселля’, арл., смал., калуж. ’вячэрняя бяседа вясельных гасцей’. Беларуска-рускае ўтварэнне ад вечар (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ux‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́дыё ’устройства для прыёму гукаў’ (ТСБМ), ра́дзіво, ра́дзіва, ра́діво, ра́дзія ’радыё’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Скарбы, Мат. Маг. 2). Паходзіць з лацінскага radio ’выпраменьваю’. У беларускую мову трапіла праз польскае або рускае пасярэдніцтва, параўн. рус. ра́дио, польск. radio. У гаворках набыло беларускае фанетычнае аблічча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торс ’адлюстраванне тулава чалавека ў жывапісе ці скульптуры’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз польскае ці рускае пасрэдніцтва з італ. torso ці франц. torse, якія з лац. thyrsus ’сцябло’, ’жазло Вакха’ < ст.-грэч. νύρσος ’тс’, ’галінка, атожылак’ (Фасмер, 4, 87; Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўпе́ка ’непаваротлівая, няўдалая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. товпі́га, товпи́га ’тоўсты, нязграбны чалавек’, рус. толпы́га, толпе́га ’хто пхаецца ў натоўпе; непаваротлівая, нязграбная асоба’. Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад таўпіць, таўпехацца, гл. Украінскае слова звязваюць з товба (гл. тоўба, ЕСУМ, 5, 589), рускае — з толпа (гл. таўпа, Фасмер, 4, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаме́ска ‘сталярская прылада з пляскатым тонкім долатам’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.), стама́йза ‘тс’ (Сл. Брэс.), штама́йза ‘тс’ (Скарбы). Рус. стаме́ска, стаме́зка ‘тс’. Запазычанне з н.-ням. stemmîzṇ або нова-в.-ням. Stemmeisen ‘долата’; гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. Для стаме́ска магчыма рускае пасрэдніцтва; стама́йза, штамайза, відаць, непасрэдна з нова-в.-ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)