апавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Расказваць, апісваць; паведамляць аб чым‑н. Турсевіча вельмі насмяшыла адно здарэнне на чыгунцы, і аб гэтым апавядаў ён цяпер Лабановічу. Колас. Потым маці пачала апавядаць пра жыццё калгаса. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́тхласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.

2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.

3. перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.

1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

З. па тэлефоне.

3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

Нечага пра гэта ўсюды з.

Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.

|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., што і без дап.

Разм. Расказаць каму‑н. тое, пра што не варта, нельга было расказваць. Браць з сабой цяпер увесь пакунак [Косціку] ніяк не выпадала. Хлопцы пачнуць роспыты, разбалбочуць усё першаму сустрэчнаму. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца, станавіцца смелым, смялейшым. Хлопцы ўсё больш смялелі і ўжо проста, як старому сябру, пачалі расказваць Лясніцкаму ўсе вясковыя навіны. Шамякін. Настаўнік зусім не злуецца, і Ганька смялее і ўзнімае на яго вочы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдзі́ць ’казаць, расказваць’ (Бяльк.). Параўн. рус. балди́ть часта паўтараць тое ж самае’, ба́лда́ ’балбатлівая жанчына’, укр. балди́кати гаварыць’. Бясспрэчна, гукапераймальнага паходжання. Параўн. аснову бал — у дзеясловах гаварэння. У гукапераймальных словах развіццё можа ісці сваім шляхам (параўн. і захаванне ‑л‑ ва ўкр. слове; чыста фанетычная форма была б *баўдзі́ць, *бавди́кати).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узахлёб, прысл.

Разм. Захлёбваючыся; таропка; заўзята. Сябры віншавалі разбуджанага Руневіча, зноў віншавалі адзін аднаго, ціха, узахлёб смяяліся. Брыль. Не чакаючы далейшых пытанняў, [Мікешка] ўзахлёб пачаў расказваць, што здарылася ў воданапорпай вежы. Беразняк. Не ўмеюць часам і крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньёнства, ‑а, н.

Адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўдзеле ў адной кампаніі, агульнай справе і пад. У крамах і ў духанах пачалі расказваць, што Сімон выхваляецца сваім кампаньёнствам з Лачулія. Самуйлёнак. Заставалася прыдумаць хіба яшчэ якую прычыну, каб адмовіцца ад Мішавага кампаньёнства. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)