пажаўце́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся жоўтым, пажаўцеў. Удалечыні віднеўся пажаўцелы бярэзнік. Пальчэўскі. Сабіна вышывае: у руках у яе белая.. пажаўцелая ад часу, кофта. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздаба́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Займацца пустымі разважаннямі, пустой размовай; балбатаць. — Во! — матку ў .. [Міхаль] галавой. — Сяргей па гліну паехаў!.. А вы раздабарваеце... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трак, ‑а, м.

Звяно гусеніцы. Луг за ракою быў знявечаны тракамі гусеніц. Чыгрынаў. — А колькі дзірак у кожным траку? — пасыпаліся пытанні з бакоў. Ракітны.

[Англ. track.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Цёпла адзецца, ухутацца. У вестыбюлі, ушушкаўшыся ў доўгі для верасня кажух, дрэмле на крэсле.. вартаўніца цётка Ульяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскаць сябе духамі, чым‑н. пахучым. — Ах, як вы надушыліся, Максім Андрэевіч! Што гэта ў вас — «Макі», «Белая акацыя»? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празя́блы, ‑ая, ‑ае.

Які моцна празяб, змёрз. — Разведчыкам [сын] у нашых быў! Нічога не страшыўся... Падбярэцца, бывала, сярод ночы дахаты — стомлены, схуднелы, празяблы да касцей. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крываду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіць, паступаць прытворна, няшчыра; праяўляць у сваіх паводзінах крывадушша. [Генрых] разумеў усё, і яго чыстая дзіцячая душа не магла крывадушнічаць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Разм. Скончыць гасцяваць; пагасцяваць нейкі час. — А госці вашы, цётка Аксіння, яшчэ доўга будуць? — Ды адгасцявалі ўжо. Заўтра паедуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згу́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць згубнага. Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовыя смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёру́пар, ‑а, м.

Рэпрадуктар у выглядзе рупара. Разам з цёплым і духмяным паветрам у пакой уварваліся аддаленыя гукі радыёрупара: маскоўскія дыктары перадавалі апошнія паведамленне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)