іераты́чны уст. иерати́ческий;

~нае пісьмо́лингв. иерати́ческое письмо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэскры́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Пісьмо манарха да падначаленага з якім-н. прадпісаннем, аб’явай аб узнагародзе, з выражэннем падзякі.

Імператарскі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заёмный пазыко́вы;

заёмное обяза́тельство пазыко́вае абавяза́цельства;

заёмное письмо́ пазыко́вае пісьмо́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́вныйII (к уста́вII) уста́ўны;

уста́вное письмо́ уста́ўнае пісьмо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэагра́фія, ‑і, ж.

Пісьмо дры дапамозе ідэаграм.

[Ад грэч. idea — паняцце і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вязь, -і, ж.

Старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, у якім літары звязаны ў непарыўны арнамент, а таксама злучэнне, спляценне сумежных літар у адзін складаны знак.

Напісаць славянскай вяззю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скла́дны, -ая, -ае.

1. Пра мову, пісьмо і пад.: звязны, паслядоўны, лагічны.

Складная прамова.

Складная песня.

2. Зграбны, стройны (разм.).

Складная дзяўчына.

|| наз. скла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слё́зны, -ая, -ае.

1. гл. сляза.

2. Які мае намер расчуліць, разжаліць каго-н.

Слёзнае пісьмо.

Слёзна (прысл.) прасіць.

3. перан. Набыты цяжкай працай.

Слёзныя капейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глаго́ліца, -ы, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая амаль поўнасцю супадае з кірыліцай па складзе, але адрозніваецца формай літар.

|| прым. глагалі́чны, -ая, -ае.

Глагалічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакрэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Спецыяльная паштовая папера, прызначаная для пасылкі пісьма без канверта; пісьмо, напісанае на такой паперы. Пісьмо-сакрэтка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)