Скіндачка ‘старажытны дзявочы галаўны ўбор (у выглядзе ручніка)’ (Малч.). Укр. скиндя́чка, скиндя́к ‘стужка’, киндя́кГрынч. са знакам пытання) ‘стужка, матэрыя’, рус. пск., цвяр. киндю́к ‘чырвоная баваўняная тканіна’. Ст.-рус. кандакъ, киндякъ ‘тс’. Пэўнай этымалогіі няма, гл. Фасмер, 2, 234. Сам ён параўноўвае з уйг. köŋnäk ‘кашуля’, чагат. köŋläk ‘тс’, што няпэўна. На іншы шлях запазычання скіроўвае ст.-бел. уласнае імя Ярош Скиндеръ (1434), што выводзіцца ад скиндер ‘той, хто прадае ці робіць істужкі’ (гл. Усціновіч, Лінгв. дасл., 1968, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Бяльк.), слю́нькі ‘слінкі; плач, слёзы’, слю́нька ‘ёрш’ (Ян., Мат. Гом.), слюніць ‘ціха плакаць’ (Шымк. Собр.). Укр. дыял. слю́на, слюна́ ‘тс’, рус. слюна́, балг. слю́на. Няясна. Меркавалі, што з *slina (гл. сліна) пад уплывам *plʼujǫ ‘плюю’ (Брандт, РФВ, 23, 298 і наст., Махэк₂, 555, са знакам пытання). Міклашыч (307) і Бернекер (IF, 10, 163) выводзілі з *splʼuna, супраць Праабражэнскі (2, 332); ЕСУМ (5, 313) узнаўляе прасл. *slʼuna < *sleu‑na, звязанае чаргаваннем галосных з *slina < *slei‑na. Сюды ж слюні́ць ‘слініць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рашэ́нне, ‑я, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рашаць — рашыць (у 1–3 знач.).

2. Заключэнне, вывад, намер зрабіць што‑н. і пад., да якога прыходзяць пасля абдумвання, абмеркавання. Камандзір прыняў смелае рашэнне... — Зняць аўтаматчыкаў! Ісці да вёскі лесам. Шамякін. Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне. Шчарбатаў.

3. Пастанова. Рашэнне суда. Рашэнні з’езда.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

•••

Саламонава рашэнне — мудрае рашэнне якога‑н. спрэчнага, складанага пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.

1. і чаго. Узяць яшчэ нейкую колькасць да поўнай меры. Дабраць вады ў каструлю.

2. Скончыць набор (кнігі, артыкула і пад.). Дабраць часопіс.

3. Выбіраючы, знайсці, падабраць патрэбнае, прыдатнае, адпаведнае чаму‑н. Дабраць ключ да замка. Дабраць чаравікі да пары. □ Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару дабраў. З нар.

•••

Ладу не дабраць — не знайсці выхаду з якога‑н. становішча.

Розуму не дабраць — не магчы знайсці рашэння якога‑н. пытання, не ведаць, што рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адця́жка ж., в разн. знач. оття́жка; (мор. — ещё) трос м.;

а. шынтех. оття́жка шин;

а. ў вырашэ́нні пыта́ння — оття́жка в реше́нии вопро́са;

уда́рыць з ~кайвоен., спорт. уда́рить с оття́жкой;

драцяна́я а. — про́волочная оття́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты ія́гнены; зак.

1. каго-што. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

А. багаж у бок.

2. каго-што. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

А. войскі.

3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

А. шнур.

4. што. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

А. касу.

5. што. Зрабіць адвіслым.

А. кішэні.

6. перан., што. Адтэрмінаваць (разм.).

А. плацяжы.

7. перан., што. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

А. увагу ад галоўнага пытання.

За вушы не адцягнеш (разм., адабр.) — пра вельмі смачную ежу.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адця́гванне, -я, н. і адця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 3, 4 і 6 знач.).

|| прым. адцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.) і адця́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зма́заць сов.

1. в разн. знач. сма́зать;

з. го́рла ёдам — сма́зать го́рло йо́дом;

з. кантра́снасць зды́мка — сма́зать контра́стность сни́мка;

з. вастрыню́ пыта́ння — сма́зать остроту́ вопро́са;

2. (израсходовать) изма́зать;

з. усю́ фа́рбу — изма́зать всю кра́ску;

3. разг. изма́зать, испа́чкать, измара́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стратэ́гія, ‑і, ж.

1. Майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый, кампаній і ўсёй вайны. Стратэгія Кутузава ў вайне з Напалеонам. Сувораўская стратэгія. □ [Бондар:] — Толькі галоўнаму камандаванню вядома, дзе трэба націснуць, дзе адпусціць. Стратэгія, — разумець трэба. Машара. // Навука аб вядзенні вайны. Лекцыі па стратэгіі. // Пра сістэму спартыўнай гульні, пры якой асобныя камбінацыі, хады падпарадкаваны агульнаму, загадзя абдуманаму плану. Стратэгія шахматнай гульні.

2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой. Стратэгія Камуністычнай партыі. □ Уладзімір Ільіч Ленін, творча развіваючы марксізм у новых гістарычных умовах, распрацаваў стратэгію і тактыку перабудовы грамадства на сацыялістычных пачатках і паслядоўнага вырашэння на гэтай аснове нацыянальнага пытання. Машэраў.

[Грэч. stratēgia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)