шчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.
Ш. для абутку.
Зубная ш.
Ш. для чысткі коней.
2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).
3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).
|| памянш. шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. шчо́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.
2. Маленькі сподачак для варэння.
3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.
4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.
5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.
6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.
|| прым. разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Му́тнік ’пучок саломы, які прывязваецца да ніжняй падборы невада ці брадніка’ (паўн.-усх., КЭС), ’невад для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях’ (Паазер’е, Браім). Да мут (гл.): салома ці анучкі муцілі ваду, і каламута адганяла рыбу на шлях руху невада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́кулле, ‑я, н.
1. зб. Кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адходзіць пры апрацоўцы льну або канапель. Усе шчыліны заканапачаны пакуллем — ды так добра і гладка, што люба воку глянуць. Пестрак. Андрэй сунуў рукі ў вядро з нафтаю, патрымаў іх там крыху, потым пачаў выціраць пакуллем. Васілёнак.
2. Спец. Пучок пянькі або кудзелі для ўшчыльнення або заканапачвання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пухо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
1. Пучок мяккіх, пушыстых валокнаў, які ужываецца для пудрання.
2. Разм. Пуховая шапка. А я глядзеў на яе — знізу ўверх — на маленькія спартыўныя бацінкі,.. на румяны, атулены белай пухоўкай, твар... Брыль.
пухо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
1. Тое, што і рагоз.
2. Тое, што і порхаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кута́с ’пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожвання’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Бяльк., Мядзв., Шпіл., Яруш., Сцяшк., Мат. АС, Грыг.). Укр. кутас, рус. кутас, польск. kutas ’тс’. Запазычана з тур. kutas ’аздабленне на галаве’ (Бернекер, 1, 653).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуцня́ ’пук, вязка (пянькі, лык, ільну)’ (Нас., Мядзв.), ’старая мера льну, роўная 12 кг’ (іўеў., Сл. ПЗБ), пуценька, памянш. ад путня ’скрутак лазовай кары’ (ТС), пуцэнька ’пучок лык, дзесяць лык’ (Бяльк.), ’пучок змятай пянькі’ (Нас.), пуцэнічкі ’пучкі’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэдкая паралель серб.-харв. рисепка ’пятля, пяцелька’, а таксама рисе ’гузік’, мн. л. риса ’путы на нагах авечак, кароў’, якія Скок (3, 65) выводзіць ад *poto (гл. пута), дае падставы бачыць у беларускім слове архаізм на базе першапачатковага дэмінутыва пу́тца (гл.), варыянт пу́цца з семантыкай ’нешта зблытанае’: nymii̯a > пуцэнька > пуірія, з аднаўленнем матывацыі — путня ’пук, вязка’ (гл.). Зрэшты, нельга выключыць магчымасць сувязі з пу́ца (гл.) з абагульненым значэннем ’нешта круглае, наджгае’, пра што сведчыць брэсц. пуцэнька ’таўстушка’ (Бел. мова і літ-pa ў ВНУ. Брэст, 1971, 202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэрч ’скрутак лыка, лазы’ (Інстр. III), укр. верч ’скрутак, пучок’, рус. верчь ’тое, што спрадзена без верацяна (канапляная пража, вяроўка і г. д.)’. Параўн. таксама і рус. ве́рча ’від пражы; палавік, сатканы з ануч’. Утварэнне ад дзеяслова *vьrtěti. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць старое вытворнае з ‑j‑ суфіксацыяй (vьrt‑jь). Гл. Рудніцкі, 367.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. баро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) барады́, -ро́д, ж.
1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.
Ударыўся барадой аб стол.
2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару.
Адпусціць бараду.
3. перан. Пра чалавека з такім валасяным покрывам (разм.).
Давайце выберам старшынёй бараду.
4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.
Казліная б.
5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.
Б. кудзелі.
6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.
◊
Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.
|| памянш. баро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)