расположи́тьII сов. (вызвать симпатию, привлечь) схілі́ць, вы́клікаць прыхі́льнасць; см. располага́тьIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́хаць1 ’рохкаць’ (Гарэц.), ря́хаць ’тс’ (Нас.). Фанематычны варыянт гукапераймальнага рохаць (гл.).

Ра́хаць2 (ря́хаць) ’мець надзвычайную прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь’ (Нас.). Фанематычны варыянт ро́хаць (гл.) ’мець моцную прыхільнасць да каго-небудзь, якая праяўляецца ва ўздыхах’ (Нас.) у выніку метафарычнага пераноса з ро́хаць ’рохкаць’ (гл. папярэдняе слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запабяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Дагаджаць, прыслужвацца, дабіваючыся чыёй‑н. прыхільнасць падтрымкі. Запабягаць перад начальствам. □ Згінаюцца, запабягаюць, — нібы перад імі гасподзь. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдо́брыцца, ‑добруся, ‑добрышся, ‑добрыцца; зак.

Выклікаць чыю‑н. прыхільнасць да сябе, увайсці ў ласку да каго‑н., робячы паслугі, падарункі і пад.; паддобрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схі́льны ’які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-небудзь; гатовы да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да схіліць < хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыкліза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне ў цыкл. Цыклізацыя работы рухавіка. □ Да закончаных цыклаў, да цыклізацыі меў вялікую прыхільнасць такі майстар верша, як Валерый Брусаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благожела́тельность добразычлі́васць, -ці ж., зычлі́васць, -ці ж.; прыхі́льнасць, -ці ж.; спрыя́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачуццё, -я́, мн. пачу́цці, -яў, н.

1. чаго і якое. Здольнасць усведамляць, перажываць, разумець што-н. на аснове адчуванняў, уражанняў.

П. гордасці за сваю радзіму.

П. ўласнай годнасці.

П. гумару.

П. новага.

2. Каханне, прыхільнасць да каго-н.

Вялікае п.

Бацькоўскае п. да дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залёты, ‑аў; адз. няма.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны; заляцанне. — Панна Людміла мае столькі кавалераў, што ў мяне і адвагі няма рабіць да яе залёты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.

Разм. Спыніць, перарваць сваю дружбу з кім‑н. // перан. Страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыцца з кнігамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)