паца́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Злёгку пасварыцца або пабіцца. [Галай:] — Я быў знайшоў .. [Прусавай] прытулак. Дык што ты думаеш, у першы дзень з гаспадаром пацапалася, на вуліцы мітынгаваць пачала. Асіпенка. [Аляксей:] — Гэта ж не тое, што я з кім пацапаўся, а потым пахадзілі-пахадзілі і зноў сябры. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ства, ‑а, н., зб.

Птушкі. Птаства тут [у лесе] было многа: былі тут вераб’і, ластавачкі, плісачкі, галубы, качкі і іншыя. Колас. Ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства. Лынькоў. Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае белае птаства. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́сце ’асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да XVIII ст.’ (ТСБМ), поме́сцье ’месца, прытулак’ (ТС). З рус. поме́стье ’тс’. Ст.-рус. помѣстие ’зямельны надзел, які быў выдадзены за службу’ (у адрозненне ад вотчыны, якая была спадчынным уладаннем) < cловазлучэнне по мѣсту (Фасмер, 3, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́капрытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убе́жище ср.

1. прыста́нішча, -шча ср.; прыста́нак, -нку м.; (приют) прыту́лак, -лку м.;

2. (укрытие) воен. схо́вішча, -шча ср.;

пра́во убе́жища пра́ва прыста́нішча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вітаўё ’жыллё, месцазнаходжанне’ (Грыг.). Ад віта́ць з суф. ‑аўё, які ў бел. мове зрэдку ўжываецца пры ўтварэнні дэрыватаў з абазначэннем месца. Параўн. таксама рус. наўг. вита́льня ’багадзельня, прытулак для ўбогіх, падарожжаў’, укр. (стар.) вітальня ’гасцініца’ і ст.-бел. вітальніца ’пакой, святліца, у якой прымаюць гасцей’ (Крывіч, 12, 1926, 108 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

1. Сагрэцца, нагрэцца, размясціўшыся дзе‑н. у цяпле, каля цяпла. Толькі пад раніцу я заснуў, прыгрэўшыся ля агню. Ляўданскі. Пятро Пятровіч забіў гадзюку, якая прыгрэлася на вясновым сонцы. Навуменка. // Крыху нагрэцца, стаць цяплейшым. — Кідай, дачушка, прасніцу. Прынясі дзежку з клеці, няхай прыгрэецца ў хаце. Колас.

2. перан. Знайсці прытулак; прыжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Абл.

1. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Гаварылі, што пан .. [Седасу] падараваў зямлі, і ён мае намер завесці ўласную дамоўку. Чорны. Праляталі чародкі дзікіх качак, спяшаючыся да дажджу знайсці сабе дзе-небудзь у чаротах дамоўку. Васілевіч.

2. Труна, дамавіна. Не часалі дамоўкі яму [гусляру] сталяры, Не заплакалі бліжнія вочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі. // перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асе́лішча, ‑а, н.

Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; сядзіба. Рабіла.. [Галена] яшчэ ў бацькі, але жыць перайшла ўжо на новае сваё з Костусем хатняе аселішча. Чорны. Адсюль, з дзедавага двара, добра відаць ранейшае Міцева аселішча — палявы пераезд, будка, сасна. Навуменка. // Прытулак, месца жыхарства. Ішоў гэты чалавек [Санкоўскі] праз жыццё з клункам за плячамі, не маючы сталага аселішча. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)