Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выбача́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каму, каму за што, на што і без дап.

1. Не караць за што‑н., дараваць. [Дзед Мароз:] — Выбачай мне за спазненне, Што ні хочаш — я ў імгненне Для цябе [Міхася] зраблю. Кірэенка. Сорам добрай гаспадыні даваць такі хлеб чужым людзям. А што ж інакш рабіць? Што ж, няхай.. [Кастусь] выбачае. Чорны.

2. заг. выбачай(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. (часам як пабочнае слова), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. — Выбачайце, я ўзнерваваны. Чорны. [Жэня:] — Выбачайце, Віктар Сяргеевіч, мы вас патурбавалі... Якімовіч. // Ужываецца як форма пратэсту, нязгоды. [Дзед Бадыль:] — Дзеўка — золата, а на пасаг выбачайце! Крапіва. Каламуціцца ноч. Расшчапляецца атам. Гэта зноў Вы з вайной? Выбачайце, паны дыпламаты. Лужанін.

3. каго. Прызнаваць, што хто‑н. заслугоўвае даравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цані́ць, цаню, цэніш, цаніць; незак., каго-што.

1. Вызначаць грашовы кошт тавару, назначаць цану. Колькі вы цэніце гэты дыван?

2. Даваць ацэнку; ацэньваць. — Цаніць ты маеш права І недруга і друга Па іх сапраўдных справах, Па іх жывых заслугах. Глебка. — Камуніста мы цэнім па рабоце. Алешка. // Лічыць значным, важным, каштоўным; прызнаваць высокія якасці каго‑, чаго‑н. Практыка даўно навучыла .. [Апейку] цаніць канкрэтнасць, дзелавую дакладнасць у кожнай гаворцы. Мележ. Байцы трошкі крыўдавалі за яго залішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну. Быкаў. // Даражыць чым‑н., шанаваць што‑н. Цаніць час. □ Марынка, як многія прыгожыя дзяўчаты, не пазбаўленыя хлапечай увагі, не надта цаніла чужое пачуццё. Шыцік. Праўду кажуць людзі, што волю цэніш тады, калі страціш яе. Машара. Тамара Аляксандраўна Кажура .. усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыма́ць1, незак. тр. да прыня́ць (гл.) (ТСБМ, Нас., Мал.). Узыходзіць да прасл. *prijьmati, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *jьmati, гл. мець. Сюды ж дзеясловы з захаваным ‑j‑: прыйма́ць ’прымаць (у розн. знач.)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), прыйма́ты ’прыбіраць’ (драг., Сл. ПЗБ), прыймава́ць ’зазнаваць; цярпець’: не доведзи Богъ, што мы отъ его пріймуемъ (Нас.), ст.-бел. приимати, приимовати ’атрымліваць, браць; прымаць; прызнаваць’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав., ст.-рус. приимати ’тс’, рус. дыял. прима́ть ’браць, атрымліваць; прымаць’; ’прыбіраць, здымаць’, прийма́ть ’прымаць, браць; зазнаваць (гора, няшчасце)’, приима́ть ’прымаць, браць да сябе; даваць прытулак’, ’запрашаць, ветліва сустракаць’, ’цярпець, зазнаваць (непрыемнасці, пакуты)’, укр. прийма́ти ’прымаць; атрымліваць, браць; цярпець, зазнаваць’, польск. przyjmować, дыял. przyjmać ’атрымліваць, браць’, серб.-харв. при́мати ’атрымоўваць, прымаць’ і пад.

Прыма́ць2 ’браць мужа ў сям’ю жонкі’ (Ян.). Да прыма́ць1 з вядомымі значэннямі, але, відаць, з захаваннем старой семантыкі, параўн. літ. priim̃ti ’прыняць зяця ў двор’, таксама рус. дыял. прима́ть ’пускаць у дом, да сябе’, укр. прийма́ти ’браць каго-небудзь у сваю сям’ю як мужа, зяця, нявестку і пад.’ Паводле Мартынава (Бел.-укр. ізал., 51), з’яўляецца балтыйскім пранікненнем, што магчыма прыняць толькі для часткі беларускіх і ўкраінскіх гаворак. Параўн. прыма́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасава́ць 1, ‑суе; незак.

Падыходзіць, адпавядаць каму‑, чаму‑н. Голас .. [Любы] быў пявучы і таксама, як і твар, страшэнна не пасаваў да ўсяго яе выгляду. Чорны. Да яго постаці вельмі пасавала вайсковая форма, якую ён, як кіраўнік мясцовай групы «Стшэльца», надзяваў у кожнае свята. Чарнышэвіч. Тонкія рысы твару неяк не пасавала да такога дужага асілка, якім быў Андрэй. Ваданосаў.

пасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.

Перадаваць адзін другому мяч, шайбу і пад. у спартыўнай гульні. Дзеці забаўляліся каля гімнастычнага гарадка, пасавалі мяч. Беразняк. Гульня пайшла яшчэ весялей, з жартамі і смехам. Хлопец у белай шапачцы стаяў насупраць Васіліны, пасаваў увесь час на яе, і яна спачатку хвалявалася. Савіцкі.

[Ад англ. pass — перадаваць.]

пасава́ць 3, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

1. Пры гульні ў карты адмовіцца ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Прызнаваць сябе бяссільным перад чым‑н.; здавацца. Я не хацеў пасаваць перад братам і, хаця абліваўся ўвесь потам, аж прыгнуўся — стараўся захапіць як мага шырэйшы пракос. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лі́чыць, паўд.-пін. лы́чыты ’пасаваць, ісці да твару’ (Нар. лекс.), укр. ли́чити, личить ’быць да твару’, ’падыходзіць, пасуе’, рус. ли́чить ’наводзіць бляск’, личи́т ’пасуе, падыходзіць’, ст.-рус. личити ’выкрываць’, чэш. líčiti ’маляваць, рабіць ружовым’, ’прадстаўляць’, ’бяліць’; славац. líčiť ’грыміраваць’, ’падмалёўваць’, ’выяўляць; жыва апавядаць’, славен. líčiti ’рабіць прыгажэйшым’, ’выгладжваць, паліраваць’, ’грыміраваць’, серб.-харв. ли́чити ’быць падобным’, ’бяліць’, ’аздабляць’, ’надаваць форму’, ли́чи ’падыходзіць’, макед. личи ’аздабляць’, ’быць падобным, адпаведным, быць да твару’, балг. лича́ ’быць прыметным, падобным’, личи́ ’здаецца’, ц.-слав. личити ’абвяшчаць, паведамляць, рабіць яўным’. Прасл. ličiti ’утвараць, рабіць прыметным, падобным, пазначаць’, роднаснае з лік2 (гл.). Параўн. таксама ліцаваць2.

Лічы́ць ’называць лікі ў паслядоўным парадку’, ’вызначаць колькасць, суму’, ’дапускаць, прымаць у разлік, пад увагу’, ’прызнаваць’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., ТС, ТСБМ, Растарг.), ’прытрымлівацца пэўнай думкі’ (Сл. ПЗБ), лічы́цца ’быць у разліку’, ’цаніцца’, ’ставіць сябе на ўзровень з іншымі’ (ТСБМ, Нас., ТС), ст.-бел. личити ’вызначаць суму, колькасць’, ’адлічваць, адмяраць’, ’расцэньваць’, ’адносіць да чаго-н.’ (Рукапіс ТСБМ). Укр. лічи́ти (< польск.), личи́ти, рус. пск., кур., тул., арханг. ли́чи́ть, польск. liczyć, н.-луж. licyś, в.-луж. ličić, чэш., мар. líčit, ст.-слав. личити. Паўн. прасл. ličiti, роднаснае з літ. likúoti ’лічыць’, лат. līkt ’старгоўвацца, дамаўляцца пры куплі-продажу’, лац. licēre ’быць выкладзеным для продажу’, licet ’дазволена (для продажу)’ (Бернекер, 720–721; Фасмер, 2, 496; Слаўскі, 4, 245–246; БЕР, 3, 441–442). Этымалагічна тоеснае да лі́чыць (гл.) зрабіла лексіка-семантычную эвалюцыю накшталт: ’паказваць добрым бокам’ > ’апавяшчаць’ > ’лічыць, весці ўлік’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́яць, ка́іць ’караць’ (Нас.). Магчыма, ’лаяць’, параўн.: «Сам покай его, а я скольки раз каив, да каиння мойго не слухаець» (Нас., 227), параўн., каіне ’пакаранне, кара’: «Бог пошласць нам каинне», «Ниякога каиння не слухаець гетый человек» (Нас., там жа), і каінне ’раскаянне’, гл. яшчэ каята і інш. Другая форма дзеяслова — каяццапрызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н., усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым; спавядацца’ (БРС, ТСБМ), ’шкадаваць аб зробленым’ (Чач.), ’наракаць на самога сябе’ (КЭС, лаг.). З новых слоўнікаў: каяцца (ТС) і каяцца ’раскайвацца’ (лід., круп., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны; што датычыцца зваротных форм, неабходна мець на ўвазе, што ў некалькіх выпадках дзеяслоў сустрэўся ў прыказцы, адзначанай на вялікай тэрыторыі, па гэтай прычыне невядома, якой канкрэтна мове або храналагічнаму зрэзу належыць слова. Параўн. круп.: «Не будзе каяцца чалавек, рана ўстаўшы і молад ажаніўшыся» (Сл. паўн.-зах., 2, 450), «Не кайса, шо молоды жэніўса і рано ўстаў» (ТС, 2, 187), «Не кайся, рано вставши, молодо оженившись» (Грынчанка, 2, 229). Улічваючы рад вытворных і некаторыя самабытныя значэнні ў бел. мове, можна думаць, што тут не было (выключаючы некаторыя даныя ў асноўным у літаратурнай мове) запазычання са сферы царкоўнай лексікі. Слова вядома большасці славянскіх моў: укр. каятися ’каяцца, раскайвацца’, каяти (кого) ’лаяць, караць (каго)’ (апошняя форма прыводзіцца няясна з якой крыніцы Бернекерам), рус. каять, каяться вядома ў розных значэннях (у дыялектах), звяртаюць на сябе ўвагу такія, як ст.-рус., рус.-ц.-слав. каꙗти ’ганіць’, арханг. каять ’лаяць, сварыцца, праклінаць’, аланец. ’біць, караць’. Польск. kajać się ’каяцца, раскайвацца’, в.-луж. kać so ’раскайвацца’, чэш. káti ’шкадаваць, загладжваць віну’, káti se ’раскайвацца, каяцца’, славац. kajať sa ’раскайвацца, каяцца’, славен. kájati ’ганіць, асуджаць’ і інш., kájati se ’каяцца, раскайвацца’, серб.-харв. ка̏јаті, ка̏јати се ’раскайвацца’, ’шкадаваць’ (вельмі цікавае значэнне ’помсціць (аб кроўнай помсце)’, kȁjati se ’раскайвацца’, макед. кае се ’каяцца, раскайвацца’, балг. ка́я се ’каяцца, раскайвацца, шкадаваць’, ст.-слав. каꙗти сѧ ’каяцца’. Значэнне ’караць, ганіць’, верагодна, неабходна лічыць асноўным для прасл. kajati. Апошняе — другасны дзеяслоў (дуратыўны, на ‑ati, з падоўжаным вакалізмам кораня, магчыма, з і. -е. *k​ōi. Бліжэйшай і.-е. адпаведнай формай з’яўляецца ст.-іран. (авест.) kāy‑ ’каяцца’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 115–116; Фасмер, 2, 216 (дзе прыводзяцца як адпаведнасці таксама ст.-інд. cáyatē ’ён помсціць, карае’ і далейшыя вытворныя). Гл. яшчэ Бернекер, 1, 499; вельмі падрабязна Слаўскі, 2, 22–23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лічы́ць, лічу, лічыш, лічыць; незак.

1. Называць лікі ў паслядоўным парадку. Лічыць да дзесяці. // Адмяраць такт (у музыцы, танцы, пры хадзе і пад.), называючы такты ці долі такта лікамі. «Раз-два, раз-два», — раздаваўся голас настаўніка фізкультуры.

2. Ведаць назвы і паслядоўнасць лікаў да пэўнай мяжы. Умець лічыць да ста. // Умець выконваць арыфметычныя дзеянні. Я ў школе вучуся, Я гальштук нашу, Чытаю, малюю, Лічу і пішу. Астрэйка.

3. што. Вызначаць колькасць, суму чаго‑н. Лічыць грошы. Лічыць пульс. □ Аднастайна гадзіннік Лічыць час на сцяне. Нядзведскі. // што і без дап. Рабіць якія‑н. падлікі, разліку адлікі. Ціха ён ідзе дарогай, Нібы лічыць кожны крок. Прыходзька. На стале ляжала куча срэбных рублёў. Усю ноч [дзядзька і цётка] лічылі і пералічвалі. Бядуля.

4. што і без дап. Зыходзіць у падліку з якой‑н. меры, нормы. [Калгаснікі] грошы лічаць тысячамі, а дабро — тонамі. А такіх у калгасе большасць, і за прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Палтаран. // Прымаць што‑н. за пачатак адліку, вымярэння, вызначэння. Другое акно, калі лічыць ад вугла. □ Ад Лядцаў да Дабрадзееўкі каля чатырох кіламетраў, калі лічыць ад цэнтра да цэнтра. Шамякін.

5. каго-што. Прымаць у разлік пры вылічэнні, вызначэнні колькасці, велічыні каго‑, чаго‑н. Зарплата 100 рублёў у месяц, калі не лічыць прэміяльных. □ Аж пасля відаць — стаяць каровы! І нешта штук з пятнаццаць. Гэта калі не лічыць двух кароў Ванадысёвых. Чорны. // Прымаць пад увагу. Хто не хварэў душою за .. Савецкую ўладу? Няма такіх людзей! Няма, калі не лічыць гэтага п’яніцу і злодзея Міцьку Зайца. Шамякін.

6. каго-што. Расцэньваць якім‑н. чынам, успрымаць як‑н. Марынка разумела добрыя намеры бацькі і ўсё ж прычыну пераходу [на трактарны завод] лічыла не грунтоўнай. Хадкевіч. // Рабіць якія‑н. заключэнні; прызнаваць. Маці лічылі лепшай гаспадыняй. Гурскі. Раманенка правёў танкі праз балота, якое немцы лічылі непраходным для танкаў і гармат. Шамякін. // звычайна з дадан. сказамі. Думаць, меркаваць, мець думку наконт чаго‑н. Я лічыў, што ўвосень рыба ўжо не ловіцца. Ляўданскі. Лідзія лічыла, што тут, на выстаўцы, у гэтай цудоўнай лабараторыі чалавечага розуму, славы і вопыту, яна павінна не вучыць, а вучыцца. Дадзіёмаў.

•••

Варон лічыць — тое, што і варон страляць (гл. страляць).

Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім‑н., не паважаць каго‑н., адносіцца з пагардай да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Накіроўваць позірк куды‑н., звычайна, каб убачыць, разгледзець каго‑, што‑н. Глядзець угору. Глядзець на дзяцей. Глядзець на мора. □ Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка. Сеўшы ў кутку на канапе, [Алесь] паныла глядзеў, як Ганна Сцяпанаўна збірае Ніну ў дарогу. Шыцік. // Пра магчымасць, здольнасць (вачэй) бачыць, заўважаць каго‑, што‑н. Са сну вочы не глядзяць. // Быць накіраваным на каго‑, што‑н. (пра вочы). Вялікія светлыя вочы Марылькі глядзяць задуменна. Брыль. // Назіраць за кім‑, чым‑н. пры дапамозе аптычных прылад. Глядзець у мікраскоп. Глядзець у бінокль. // перан. Звяртацца ў думках да каго‑, чаго‑н. — Гэта ўжо іншага характару чалавек — завельмі далёка наперад глядзіць. Пянкрат. Чалавек прывык глядзець уперад, і чаканне добрага змяншае пакуты перажытага, яны застаюцца толькі цяжкім успамінам. Ставер. // перан.; на каго-што. Звяртаць увагу, лічыцца з кім‑, чым‑н. Глядзець на абставіны. □ Дзяўчынка такі згатавала абед, а Каця глядзець на яго не хоча. Гамолка. // перан.; на каго-што. Браць прыклад з каго‑н., пераймаць чые‑н. учынкі, паводзіны. Глядзі, як людзі робяць. // перан.; на каго-што. Мець свой погляд на каго‑, што‑н., адносіцца якім‑н. чынам да каго‑, чаго‑н. — Тата, я хачу паступіць у семінарыю, — сказаў аднойчы Зміцер. — Як ты на гэта глядзіш? С. Александровіч.

2. каго-што, каго-чаго, за кім-чым і са злучн. «каб». Разм. Даглядаць каго‑, што‑н., наглядаць за кім‑, чым‑н. Глядзець дзяцей. Глядзець, каб быў парадак. □ А на рэчцы на Арэсе Тэмп узяты шпаркі: Камунары, камунаркі Глядзяць гаспадаркі. Купала. Маці глядзела Сержа, старалася не патураць усім яго капрызам. Чорны. // Удзяляць многа ўвагі каму‑, чаму‑н., шанаваць каго‑, што‑н. Дужа глядзела сябе [Лукер’я]. Едзе на поле, палоць там ці жаць, — на ёй кофта вышываная, а на галаве хусцінка макаўкай... Ракітны.

3. каго-што. Разм. Аглядаць, разглядаць. Глядзець новую школу. □ Часта выходзіў «Салавей» з Зось[чы]най хаты на двор. Рупіла глядзець-сачыць, ці хто за ім не гоніцца. Бядуля. // Рабіць агляд, абследаванне каго‑, чаго‑н. Доктар глядзеў хворага. □ Ні Валодзька, ні дзед Дзяніс яшчэ не ведалі пра бяду: абодва былі ў полі, глядзелі пчаліныя калоды перад зімою. Мележ. // Быць гледачом. Любяць у Грынях кіно — будуць па колькі разоў глядзець. Пташнікаў. [Марынка] паведамляла пра навіны ў Мінску, пра сваю вучобу, пра спектаклі, якія глядзела, пра кнігі, якія чытала. Хадкевіч.

4. на каго-што, куды. Быць накіраваным у які‑н. бок. Досыць высокі, сухі.. [бераг] глядзеў на поўдзень і непасрэдна награваўся праменнямі сонца. Маўр. Па дарогах з-за кожнага дрэва і куста на .. [белапалякаў] глядзелі дулы партызанскіх вінтовак і рэвальвераў. Якімовіч.

5. Віднецца, паказвацца адкуль‑н. — Ну, проша ў хату! проша, кумка! — Глядзіць бутэлька з яе клумка. Колас. Маці над сынам схілілася нізка, Гора глядзіць з яе кожнае рыскі. Панчанка.

6. перан. Разм. Мець нейкі выгляд; выглядаць. Глядзяць сіратою лугі, Пажоўклі, аселі стагі, Да долу прыпалі. Колас.

7. са злучн. «каб». Разм. Імкнуцца, намагацца зрабіць што‑н. Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць. Прыказка.

8. заг. глядзі́(це)! у знач. выкл. Выражае: а) папярэджанне, перасцярогу або пагрозу. Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак: — Толькі глядзі, каб не падвёў мяне! Якімовіч; б) здзіўленне, спалох. — Глядзіце, што нарабіла ваша Дудачка! — [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка; в) ужываецца як знак спасылкі ў тэксце. Глядзі наступную старонку.

9. заг. глядзі́, 2 ас. адз. цяп. глядзі́ш у знач. пабочн. Разм. Між тым, тым часам. Час ідзе, глядзіш, і замуж дачку аддаваць пара... Васілевіч. За гадзіну якую, глядзі, цэлае вядро ракаў дасталі [бацька з Міколкам]. Лынькоў.

10. 1 ас. цяп. гляджу́ (глядзі́м) у знач. пабочн. Разм. Як выяўляецца. Глядзім, ён ужо тут.

•••

Воўкам глядзець (пазіраць) — таіць злосць на каго‑н.

Глядзець арлом — выглядаць бадзёра, жыццярадасна.

Глядзець ваўкалакам — тое, што і воўкам глядзець.

Глядзець ва ўсе вочы — уважліва, пільна глядзець.

Глядзець вачамі каго або чыімі — адносіцца да каго‑, чаго‑н. з чужых пазіцый.

Глядзець другімі (іншымі) вачамі на каго-што — інакш адносіцца да каго‑, чаго‑н., ацэньваць з іншага пункту погляду.

Глядзець з рук каго або чыіх — не мець самастойнасці, быць у матэрыяльнай залежнасці ад каго‑н.

Глядзець на паповы сані — быць пры смерці.

Глядзець на рэчы як — ацэньваць, адносіцца да чаго‑н. пэўным чынам.

Глядзець нядобрым (крывым, косым) вокам — злаваць на каго‑, што‑н.

Глядзець (пазіраць) зверам — злаваць, варожа адносіцца да каго‑н.

Глядзець (пазіраць) коса (скоса) на каго — злаваць, нядобразычліва адносіцца да каго‑, чаго‑н.

Глядзець (пазіраць) у кусты — старацца ўвільнуць ад якой‑н. справы, адказнасці і пад.

Глядзець (пазіраць) у лес — не ўпадабаўшы месца работы, жыцця, старацца пакінуць яго.

Глядзець праз ружовыя акуляры на каго-што — не заўважаць недахопаў у кім‑, чым‑н., ідэалізаваць каго‑, што‑н.

Глядзець прама ў вочы — не баяцца, не саромецца чаго‑н.

Глядзець праўдзе ў вочы — цвяроза ўсё ацэньваць, трымацца праўды.

Глядзець са сваёй званіцы на каго-што — аднабакова, па-свойму ацэньваць што‑н.

Глядзець праз пальцы на каго-што — несур’ёзна, абыякава ставіцца да каго‑, чаго‑н., наўмысля не надаваць сур’ёзнай увагі каму‑, чаму‑н.

Глядзець смерці ў вочы — быць у вялікай небяспецы, блізка да смерці.

Глядзець у зубы каму — цацкацца, цырымоніцца з кім‑н.

Глядзець у корань — унікаць у сутнасць якой‑н. справы.

Глядзець у магілу (у зямлю) — пра старога або хворага чалавека, блізкага да смерці.

Глядзець у рот — зайздросна глядзець на таго, хто есць.

Глядзець у чарку — часта выпіваць.

Глядзець як вока — старацца аберагаць каго‑, што‑н.

Зверху ўніз глядзець (пазіраць) на каго — адносіцца, ставіцца да каго‑н. з пагардай.

І ў той бок не глядзець — поўнасцю ігнараваць, не прызнаваць каго‑, чаго‑н.

Куды вочы глядзяць гл. вока.

На свет глядзець не хочацца — пра дрэнны настрой, цяжкае прадчуванне.

Не глядзець ні вока ні бока — рабіць што‑н. не асцерагаючыся.

Не ў той бок глядзець (пазіраць) — рабіць не тое, што трэба.

Няма на што глядзець — хто‑, што‑н. выглядае нікчэмна, выклікае пачуццё расчаравання, здзіўлення.

Як у ваду глядзеў — быццам загадзя ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)