ба́бнік, ‑а, м.

Разм. зневаж. Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі. [Лена:] — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрями́к нареч., разг.

1. напрасткі́, напрасця́к; наўпро́ст; нацянькі́;

2. перен. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канвульсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Сутаргавы. [Госці] проста душыліся ад смеху — канвульсіўнага, дзікага, непрыстойнага, што зусім не пасуе панскаму этыкету. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус. колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́сік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да трус; маленькі трус. Эх, якія трусікі! Проста прыгажосць: Чорненькія вусікі, Беленькая поўсць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўця́к, ‑у, м.

Абл. Жоўты пясок. Некаторыя [з акопаў] пазарасталі травой, іншыя проста пазасыпаліся ігліцай, і жаўцяк на дне іх пацямнеў. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кур’ёз, ‑у, м.

Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне. Бедная слоўная палітра прыводзяць часамі проста да кур’ёзаў, калі сур’ёзнае становіцца смешным. Скрыган.

[Ад фр. curieux, curieuse — забаўны, цікавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Змерзлы. Ён проста, неяк па-вясковаму, падаў усім руку, схаладалую на ветры, мяккую і сціплую. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.

1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.

Самлець ад страху.

2. у знач. вык. Страшна (разм.).

Мароз такі — проста с.

3. у знач. прысл. Надзвычай многа (разм.).

Грыбоў у лесе с.!

Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.

На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.

Пад страхам чаго — пад пагрозай.

Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.

У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)