прасячы́ і прасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., што.

1. Секучы, зрабіць навылётную адтуліну ў чым-н.

П. акно.

П. палонку.

2. Прабіць, сцябаючы або ўдараючы вострым.

П. пугай скуру.

П. бот сякерай.

3. Зрабіць праход, праезд у чым-н. пры дапамозе інструментаў, прылад.

П. дарогу ў гарах.

|| незак. прасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прасяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёўня, ‑і, ж.

Тое, што і асець. [Таццяна і Лясніцкі] зайшлі ў гумно, а потым праз вельмі вузкі праход, які нагадваў хутчэй нару, залезлі ў ёўню. Шамякін. Ліха яго ведае, можа, .. [гумно] само загарэлася: у той вечар сушылася ў ёўні грэчка. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туне́ль, ‑я, м.

Штучны скразны праход у гарах або пад зямлёй для транспарту, пешаходаў, каналаў і пад. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка. Новікаў. Час ад часу цягнік улятаў у тунель, і тады грукат колаў мацнеў, пераходзіў у гром, і на вушы, як у самалёце, пачынала знесці сціснутае паветра. «Полымя». // Доўгі праход, які ўтвараецца чым‑н. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. Іван Васільевіч гаспадарлівым вокам азіраў пабудовы, дарожкі, тунелі з вінаградных лоз, што некалі давалі прываблівы цень. Шамякін.

[Англ. tunnel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́ліца (БРС, Грыг., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ, ДАБМ, карта 48) ’галоўная вуліца ў сяле’ (КСТ), укр. ву́лиця, рус. у́лица, ст.-рус. улица ’плошча, вуліца, праход’, польск. ulica, чэш. ulice, славац. ulica, в.-луж. wulica, славен. úlica, серб.-харв. у̏лица ’падворак, вуліца’, макед. улица, балг. у́лица ’вуліца’. Прасл. ulica ’прабіты праход, вуліца’, дэмінутыўнае ўтварэнне ад uljь (ulьjь, гл. ву́лей) ’выдзеўбаная калода, вулей’, што ўзводзіцца да балта-слав. aulei̯a‑ (Слаўскі, SP, 199), першапачатковая семантыка ’агароджаны праход’; параўн. ізасему з разарваным арэалам: славен. ulica ’агароджаная з двух бакоў вузкая дарога для прагону жывёлы на выган ці на вадапой’ і рус. уладз., маск., паўн.-рус. улица ’агароджаны праход для жывёлы’, а таксама серб.-харв. (Герцагавіна) улицапраход да дома, агароджаны з двух бакоў высокай каменнай сцяной’ і палес. ву́личка ’вузкі праход паміж двума будынкамі ці тынамі’ (Лысенка, СПГ). Сюды ж лельч. ву́ліца ’складка ў доўгай світцы ззаду’ (Нар. лекс.). Больш агульнае значэнне ’звонку, па-за хатай’ развілося на базе супрацьпастаўлення «замкнутай» і «незамкнутай» прасторы; інакш Лучыц-Федарэц (Лексіка Палесся, 176 і наст.), які на падставе палес. гу́ліца, гу̀лыца ’двор або яго частка’ і серб. у̏лица ’двор; вуліца’ першапачатковым лічыць значэнне ’двор’, адпаведна гэтаму прасл. ulica збліжаецца з грэч. αὐλή і лац. aula ’двор, падворак’. Параўн. таксама Ваян (Зб. Іўшычу, 390 і наст.), які насуперак Фасмеру (4, 159 і наст.) па акцэнталагічных прычынах адмаўляе сувязь з ву́лей і звязвае з лац. aula; Курціна (Этимология, 1968, 99) услед за Машынскім (Pierw. zasiąg, 158 і наст.) выводзіць прасл. ulica з *ulъ ’роў’, рус. ’овраг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласкакі́жы ’вялікія бляхарскія пласкагубцы’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З рус. пассатижи ’ручны камбінаваны слясарна-мантажны інструмент’, якое з франц. passeпраход’ і ilge ’стрыжань’ (СИС, 1979, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераложак ’вузкі праход па засеяным полі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі, маецца па ўвазе мяжа, якая ў параўнанні з засеяным полем з’яўляецца фактычна вузенькім пералогам. Да пералог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праём ’адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй’ (ТСБМ), ’вушка (у іголцы)’, ’праход, шчыліна’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.), параўн. рус. проём ’праём’, чэш. průjem ’панос’. Бязафіксны дэрыват ад пранімаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной. Аўрамчык. [Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае. Арабей.

2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -біў, -біла; -бі; -біты; зак.

1. гл. біць.

2. што. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н.

П. адтуліну ў сцяне.

П. сабе дарогу (перан.: дасягнуць поспеху).

3. што. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н.

П. праект будаўніцтва Дома культуры.

|| незак. прабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

|| наз. прабіва́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Со́лам’е ‘падоўжаная бэлька ў гаспадарчых памяшканнях на сохах’ (ЛА, 4), ‘праход у печ, чалеснікі’ (ЛА, 4, Пятк. 1, Шушк.), со́ламеня, со́ламень, со́лен ‘тс’ (ЛА, 4), со́ламя, со́ламянь ‘полымя (у печы)’ (Сл. ПЗБ). Гл. саламя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)