праму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Правесці ў мучэннях які-н. час.

Ноч прамучыўся з зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пранудзі́цца, -уджу́ся, -ўдзішся, -ўдзіцца; зак.

Правесці які-н. час нудзячыся.

Увесь вечар пранудзілася адна дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.

Правесці які-н. час сумуючы.

Увесь вечар прасумавала адна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахадзі́ць, -аджу́, -о́дзіш, -о́дзіць; зак.

Правесці які-н. час у хадзьбе.

Паўдня прахадзілі па лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. гл. чытаць.

2. Правесці які-н. час чытаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Правесці які-н. час, люляючы, калышучы.

П. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акупі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) акупацыю чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муніцыпалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) муніцыпалізацыю чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павазі́цца, -важу́ся, -во́зішся, -во́зіцца; зак.

Правесці некаторы час, возячыся на чым-н.

П. на санках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Правесці некаторы час, катаючыся на чым-н.

П. на веласіпедзе.