хіці́н, ‑у, м.
Арганічнае рэчыва групы вугляводаў, якое ўваходзіць у склад знешняга покрыва членістаногіх, а таксама абалонак клетак грыбоў, некаторых відаў водарасцей і бактэрый.
[Ад лац. chitimum з грэч. chitōn — хітон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка.
А. зерня.
А. арэха.
2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога-н. унутранага зместу.
○
Радужная а. Слізістая а.
|| прым. абало́нкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Стон, стонь ‘утварэнне лядовага покрыва на паверхні вады’ (ганц., Сл. ПЗБ), стін ‘тонкая ледзяная скарынка’ (Сл. Брэс.). Гл. сутон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
флёр, ‑у, м.
1. Тонкая, празрыстая, пераважна шаўковая тканіна.
2. перан. Напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга. Сёння ноччу туман зоры ясныя вымеў, І прачнулася раніца ў флёрах сівых: Нават мёртвыя жэрдкі здаюцца жывымі З-за жамчужных зіхоткіх гірляндаў на іх. Караткевіч. // Кніжн. Тое, што перашкаджае бачыць што‑н.; покрыва. Сталенне Сымона.. адбываецца не на вачах чытача, вынікае неяк нечакана, яно ахутана флёрам рамантычнай умоўнасці. Навуменка.
[Ням. Flor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Прадмет адзення пэўнага крою, які надзяваюць спераду на вопратку, каб засцерагчы яе ад забруджвання.
2. Чахол, рознага роду покрыва для машын, тэхнічных прыстасаванняў і пад. (спец.).
|| памянш. фартушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. фартухо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апушэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. апушыць (у 1 знач.), апушыцца (у 2 знач.).
2. Пушыстае покрыва жывёл, а таксама валасні, якія пакрываюць сцябло і лісты раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.
Паўночны Ледавіты а.
2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.
○
Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.
|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.
Акіянскі флот.
Акіянічнае рыбалоўства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хамелео́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Жывёліна атрада лускаватых, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага асяроддзя.
2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.
|| прым. хамелео́навы, -ая, -ае (да 1 знач.) і хамелео́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.
Ачысціць, пазбавіць покрыва ўчастак чаго‑н. Невядомы чалавек некалі пралысіў лапіну на кары і выразаў: «Тут пахаваны партызан Віктар Антонаў. 1943 год». Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руна ст.-бел. ’валасяное покрыва ў чалавека’: были ч(и)сты руна ее (Альтбаўэр), параўн. балг. дыял. ру́на, ру́ни ’густыя кучаравыя валасы на целе чалавека’. Роднаснае да руно 1 (гл.), параўн. ст.-інд. róman‑, lóman ’валасяное покрыва на целе’, што дае падставы для рэканструкцыі і.-е. *roumn‑ > прасл. *rumno (Мікала, Ursl. Gr., 1, 66; Фасмер, 3, 518; Махэк₂, 519; Бязлай, 3, 208; БЕР, 6, 345).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)