адце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Разнавіднасць аднаго і таго ж колеру (гуку і пад.).

А. ружовага колеру.

2. перан. Асаблівасць, якая ўяўляе сабою ледзь улоўны пераход ад аднаго да другога.

Розныя адценні ў значэнні слова.

3. перан., чаго. Дадатковая ўласцівасць чаго-н.

Прагучаў папрок з адценнем злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць пераход ад цёмнага да светлага (спец.).

Контуры малюнка стушаваліся.

2. перан. Сумецца, збянтэжыцца.

С. на экзаменах.

|| незак. стушо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца і тушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тана́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тону (у 1, 9 знач.); гукавы або колеравы. Танальны пераход.

2. Які мае адносіны да танальнасці (у 1 знач.). Танальная пабудова кантаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.

1. Нарадзіць на свет падобнага да сябе. [Наста:] Сыне мой, На гора спарадзіла я цябе. Глебка. Спарадзіла чачотачка с[ямё]ра дачок, Спарадзіла невялічка с[ямё]ра малых. Купала.

2. Даць жыццё, існаванне чаму‑н., з’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н. Пераход ад эпохі змагання і бітваў да штодзённай працы, па сутнасці, пераход у новы стан спарадзіў праблемы глыбокага ўнутранага характару. «Маладосць». Маштабна-рамантычнае адчуванне зямлі спарадзіла ў А. Куляшова шмат вобразаў. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасць транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя фабрык.

2. Арганізацыя чаго‑н. на нацыянальнай аснове, сіламі данай нацыі. Нацыяналізацыя школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́ў, ‑ліву, м.

Пераход ад аднаго адцення, колеру, тону да другога. Мяккія пералівы святла. Пералівы голасу. □ Пырскі бліснулі на сонцы вясёлкавымі пералівамі. Шамякін. Гучныя пералівы гармоніка і песні поўнілі вёску. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераско́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераскочыць (у 1 знач.).

2. перан. Рэзкі пераход. Нечаканы пераскок на зусім іншую тэму і гэтыя мае інтанацыі, відаць, проста такі ашаламілі Антаніну Аркадзьеўну. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лькасць, -і, ж.

1. Велічыня, лік, аб’ём, маса.

Вялікая к. дрэў у парку.

К. ападкаў за суткі.

2. Філасофская катэгорыя, якая характарызуе прадметы і з’явы навакольнага свету з боку велічыні, аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці).

Пераход колькасці ў якасць.

|| прым. ко́лькасны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.

1. Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).

С. плоскасць.

2. перан. (разм.). Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць.

Час стушаваў гора.

|| незак. стушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стушо́ўванне, -я, н. і стушо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадчува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбаўлены адчувальнасці, са слабай успрымальнасцю да фізічных раздражненняў. Неадчувальны да холаду. // Раўнадушны. Неадчувальны да прыгажосці.

2. Непрыкметны, нязначны. Неадчувальныя расходы. // Паступовы. Неадчувальны пераход ад аднаго колеру да другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)