Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяцьпачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.

Ісці ў паўночным напрамку.

Змяніць н.

2. перан. Шлях развіцця чаго-н.

Н. развіцця краіны.

3. Участак фронту.

Баі на заходнім напрамку.

4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.

Рэалістычны н. у літаратуры.

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго-н.

Пайсці напрамкам да лесу.

Браць (узяць) напрамакпачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абла́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць. Чарот. // Адмоўна выказацца пра каго‑, што‑н. Аблаяць у газеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Эканомны, ашчадны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека). Кабета яна [Кацярына] гаспадарлівая — не можа дапусціць, каб «прадукцыя» псавалася. Скрыпка. [Лукашу], рупліваму і гаспадарліваму, хацелася хутчэй пачынаць уборку. Кавалёў. // Уласцівы такому чалавеку; дзелавы, клапатлівы. Гаспадарлівыя рукі. □ Максімка ішоў і гаспадарлівым вокам аглядаў сенажаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.

1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.

Кафляная п.

Паліць у печы.

2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.

Сушыльная п.

Доменная п.

Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.

Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.

|| прым. пячны́, -а́я, -о́е.

Пячная засланка.

Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.

Разм.

1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце. [Кізіла:] — Гэта ж маглі б пачынаць раскатку... І ў сераду б — шабашылі! Савіцкі.

2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую‑н. выгадную работу, акрамя асноўнай. [Цырлюкевіч:] — У мяне ж і дзед, і бацька... — Шабашылі? — перапыніў Аркадзь Апанасавіч. — Без нас не абыходзіліся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкатипачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предпринима́ть

1. (начинать) пачына́ць, распачына́ць; (браться за что-л.) бра́цца (за што); (организовать) арганізо́ўваць;

предпринима́ть изда́ние журна́ла пачына́ць (распачына́ць) выда́нне часо́піса, бра́цца за выда́нне часо́піса;

2. (делать) рабі́ць;

ну́жно что́-л. предпринима́ть трэ́ба што-не́будзь рабі́ць, трэ́ба рабі́ць не́йкія за́хады;

предпринима́ть шаги́ рабі́ць за́хады;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пуска́ць ’перастаць утрымліваць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Варл., ТС), ’кідаць’ (Варл.), пуска́тэ ’адступаць (пра зіму)’ (малар., Нар. лекс., Сіг.); у спалучэннях: пуска́ць ікру ’нераставаць’ (ЛА, 1), пуска́ты рошчпачынаць расці, пайсці ў рост’ (Клім.), пуска́ць дзе́раво ’сплаўляць лес’ (навагр., Нар. лекс.), пуска́ць агіта́цыю ’агітаваць’, пуска́ць вайну́пачынаць вайну’ (уздз., Жд. 3), укр. пуска́ти ’выпускаць, адпускаць, упускаць’, рус. пуска́ть ’прапускаць, адпускаць’, дыял. пуска́ть икру́ ’нераставаць’, балг. пу́скам ’вызваляць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’, макед. пуска ’тс’. Лічыцца новаўтварэннем у адносінах да пусці́ць (< *pustiti) у выніку другаснай імперфектывацыі (так ужо Брант, РФВ, 24, 143) па узору лушчы́ць/луска́ць і пад.; рэгулярныя формы: рус. пуща́ть, польск. puszczać, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, чэш. pouštěti, славац. púšťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušciś (< *pustjati). Гл. пусціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́цца, бяру́ся, бярэ́шся, бярэ́цца; бяро́мся, бераце́ся, бяру́цца; бяры́ся; незак.

1. за каго-што. Хапацца рукамі за які-н. прадмет або за каго-н.

Б. за рукі.

2. за што. Пачынаць работу, якую-н. дзейнасць прыладай працы, зброяй.

Б. за граблі.

3. за што. Прыступаць да якой-н. справы, распачынаць дзейнасць.

Б. за вучобу.

4. за каго-што. Прымаць меры ўздзеяння ў адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

Б. за парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.

Б. за дысцыпліну.

5. з інф. Прымаць на сябе абавязацельствы выканаць што-н.

Б. адрамантаваць жняярку.

6. Пачынацца, наставаць (пра з’явы прыроды).

Бярэцца на мароз.

7. Лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу).

Шчупак на хлеб не бярэцца.

8. Ліпнуць, прыставаць да каго-, чаго-н.

Гразь бярэцца за боты.

9. Расці, набірацца сілы (разм.).

Нядаўна палолі, а пустазелле зноў бярэцца.

Брацца за гуж (разм.) — пачынаць якую-н. сур’ёзную справу.

Брацца за розум (разм.) — рабіцца разважлівым, станавіцца на правільны шлях.

Брацца ў рожкі (разм.) — выяўляючы сваю самастойнасць, задзірацца, спрачацца.

|| зак. узя́цца, вазьму́ся, во́зьмешся, во́зьмецца; во́зьмемся, во́зьмецеся, во́зьмуцца; узя́ўся, узяла́ся, -ло́ся, -лі́ся; вазьмі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)